Навіны

Ігар Банцар трапіў на прыём да старшыні суду Ленінскага раёну Наталлі Собалевай

Інцыдэнт з суддзём Ленінскага раёна Гародні Русланам Гурыным мае свой працяг. Напомнім, што на пачатку адміністрацыйнага працэсу грамадскага актывіста Мікалая Саляніка суддзя безпадстаўна выдаліў з залы суда прысутнага Мікалая Пракопчыка. На знак пратэсту бальшыня прысутных на працэсе таксама пакінула судовую залу.

Мікалай Пракопчык у той сітуацыі напісаў скаргу на імя старшыні суду Ленінскага раёну Наталлі Собалевай. А іншыя грамадскія актывісты Ігар Банцар і Сяргей Вераменнка запісаліся да яе на прыём.

28 лістапада Ігар Банцар сустрэўся з Наталляй Собалевай. Ён патлумачыў старшыні раённага суда ўсю сітуацыю і неадэкватнасць суддзі Гурына ў той дзень. Суддзя Гурын увайшоў у залу з агрэсіяй і рэзка сказаў, што будзе выдаляць прысутных за парушэнне правілаў паводзін. Потым ён задаў пытанне прысутным: "Ці усім гэта зразумела?". Мікалай Пракопчык адказаў на зададзенае суддзём пытанне: незразумела за якія парушэнні? Пасля гэтага Гурын зрабіў яму заўвагу, а пасля ўвогуле яго выдаліў фактычна за тое, што Мікалай адказаў на пытанне зададзенае самым жа суддзём.

Не дзіва, што падобныя паводзіны суддзі выклікалі адпаведную рэакцыю ў прысутных і яны на знак пратэсту пакінулі залю суда.

Пазней суддзя выдаліў і фігуранта адміністрацыйнай справы Мікалая Саляніка за тое, што той выказаўся па-сутнасці справы, а пасля на знак пратэсту адмовіўся гаварыць і слухаць і заклеіў скочам вочы, вушы і вусны.

Цягам 15 дзён старшыня раённага суду мусіць разглядзець скаргу Мікалая Пракопчыка.

28.11.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты