Навіны

Вечная памяць Архімандрыту!

Чор­ны лі­ста­пад пры­но­сіць чар­го­выя бла­гія на­ві­ны. Ве­ча­рам 22 лі­ста­па­да па ўсёй Бе­ла­сточ­чы­не і Поль­ш­чы ма­лан­ка­ва пра­ля­це­ла сум­ная на­ві­на пра заў­час­ную смерць на пя­ці­дзе­ся­ці шо­стым го­дзе жыц­ця ай­ца ар­хі­ман­д­ры­та Гаў­ры­і­ла, зас­на­валь­ні­ка скі­та свя­тых Ан­то­нія і Фе­а­до­сія Пя­чэр­скіх ва ўро­чыш­чы Ку­дак по­бач вё­скі Ад­рын­кі. Бу­ду­чы ар­хі­ман­д­рыт, у свец­кім жыц­ці Юры Гі­ба, на­ра­дзіў­ся 24 лі­пе­ня 1962 го­да ў Са­кол­цы, а яго род­най вё­скай з’яў­ля­ец­ца Вяр­х­лес­се Шу­дзя­лаў­скай гмі­ны. Бе­ла­ру­ская мо­ва вё­скі бы­ла яму на­ту­раль­най і не­за­быў­най на ўсё жыц­цё. Та­му па­кой­ны не меў ані­я­кіх кло­па­таў са сва­ёй бе­ла­ру­скай на­цы­я­наль­нас­цю, а на­ад­ва­рот, пуб­ліч­на і ад­к­ры­та га­на­рыў­ся ёю і за­клі­каў вер­ні­каў не ад­ра­кац­ца ад сва­ёй бе­ла­руш­чы­ны. Па­мя­таю як не­каль­кі га­доў та­му ў час на­ва­год­ня­га кан­цэр­та па­жа­дан­няў паз­ва­ніў ён на Ра­дыё Ра­цыя і аса­бі­ста па­він­ша­ваў усіх слу­ха­чоў на сва­ёй род­най мо­ве. Ён про­ста лю­біў лю­дзей, ра­да­ваў­ся і смут­ка­ваў ра­зам з імі. Што­год у час жур­на­ліс­ц­кіх Су­стрэч «Зор­кі» Ган­на Кан­д­ра­цюк аба­вяз­ко­ва ар­га­ні­за­ва­ла ма­ла­дым лю­дзям эк­скур­сію ў скіт ай­ца Гаў­ры­і­ла, каб па­ка­заць ім мес­ца і асо­бу вель­мі важ­ную ў ду­хоў­ным і ар­га­ні­за­цый­ным жыц­ці Пра­ва­слаў­най цар­к­вы не толь­кі ў Поль­ш­чы. Ве­даю так­са­ма коль­кі ма­іх сяб­роў у раз­мо­вах і ма­літ­вах у яго­ным скі­це ад­шу­ка­ла су­па­кой, су­ці­шэн­не і вяр­тан­не да хрыс­ці­ян­скіх каш­тоў­нас­цей. Мно­гія знай­ш­лі па­ра­ту­нак ад хва­роб це­ла і ду­шы ў яго­ных ле­ка­вых зёл­ках. Фільм Юрыя Ка­лі­ны «Ар­хі­ман­д­рыт» ад 2012 го­да па­каз­вае нам што­дзён­ную нез­вы­чай­насць гэ­та­га ча­ла­ве­ка.

Зёл­ка­мі бу­ду­чы ма­нах за­хап­ляў­ся ўжо з са­мо­га дзя­цін­ства. У Вяр­х­лес­сі яго­най на­стаў­ні­цай­май­ст­ры­хай у гэ­тай га­лі­не бы­ла Воль­га Кі­шук. Ву­чы­ла яго як рас­паз­на­ваць зёл­кі, ка­лі іх збі­раць. Тут важ­ная не толь­кі па­ра го­да, але і па­ра дня. По­тым трэ­ба бы­ло на­ву­чыц­ца іх ад­па­вед­на су­шыць і да­ве­дац­ца, якія хва­ро­бы ле­чаць. У ля­чэн­ні зёл­ка­мі вель­мі важ­ным з’яў­ля­ец­ца ўме­лы пад­бор пра­пор­цый і спо­саб пры­мя­нен­ня. Усё жыц­цё прыс­вя­ціў ён гэ­та­му за­хап­лен­ню. Мно­га чы­таў, раз­маў­ляў з ле­ка­ра­мі­фі­та­тэ­ра­пеў­та­мі. Ка­лі быў прыз­ва­ны ў ар­мію, так­са­ма і там зай­маў­ся тра­ва­ля­чэн­нем. Ця­гам га­доў стаў ад­ным з вя­до­мых у Поль­ш­чы і све­це ма­на­хаў, зай­ма­ю­чых­ся фі­та­тэ­ра­пі­яй. За яго­най да­па­мо­гай пры­яз­джа­лі лю­дзі не толь­кі з усёй Поль­ш­чы, але і з‑за мя­жы. Гэ­тай спра­вы не па­кі­нуў, ка­лі па­сту­піў у Суп­рас­ль­скі ма­на­стыр і слу­жыў у ім пер­ша­па­чат­ко­ва як ма­нах, а по­тым як ар­хі­ман­д­рыт. Лю­дзі з Суп­рас­лі, Бе­ла­сто­ка, Са­коль­ш­чы­ны на­ват і па той пры­чы­не вель­мі шка­да­ва­лі яго­на­га ады­хо­ду з Суп­рас­ль­ска­га ма­на­сты­ра. Ка­лі вы­ра­шыў пе­ра­ся­ліц­ца ў скіт, на­да­лей кож­ную се­ра­ду пры­маў лю­дзей у Ася­род­ку пра­ва­слаў­най куль­ту­ры ў вёс­цы Кры­вец, а по­тым у са­мім Ку­да­ку.

Ад­нак не толь­кі пах зё­лак стаў яму жыц­цё­вым спа­да­рож­ні­кам. Знач­на важ­ней­шым быў вы­бар сва­ёй ду­хоў­най і жыц­цё­вай ма­на­скай да­ро­гі. Пах ла­да­ну і ма­лі­тоў­ны ма­на­стыр­скі па­ра­дак жыц­ця ста­лі яму лё­са­выз­на­чаль­ны­мі. Ад па­чат­ку сва­ёй ма­на­скай да­ро­гі свой лёс звя­заў з Суп­рас­ль­скім ма­на­сты­ром. Там па­чаў сваё пас­лу­шан­не, якое за­вяр­шыў 6 кра­са­ві­ка 1986 го­да пры­няц­цем ма­на­скай ма­лой схі­мы, дзе ат­ры­маў сваё но­вае імя Гаў­ры­іл. Ужо 30 са­ка­ві­ка 1999 го­да быў па­вы­ша­ны да зван­ня ар­хі­ман­д­ры­та. З 1 мая 2000 го­да да кан­ца са­ка­ві­ка 2008 го­да кі­ра­ваў Суп­рас­ль­скім Даб­ра­веш­чан­скім муж­чын­скім ма­на­сты­ром і ад­на­час­на быў на­ста­я­це­лем мяс­цо­ва­га пры­хо­да. Да­тай, якая па­чы­нае выз­на­чаць яму но­вае мес­ца, бы­ло ра­шэн­не Са­бо­ра епі­ска­паў Поль­скай Аў­та­ке­фаль­най Пра­ва­слаў­най Цар­к­вы ад 1 кра­са­ві­ка 2008 го­да, якое прыз­на­чы­ла яго пры­няць епі­скап­скую хі­ра­то­нію і стаць ві­кар­ным Пя­рэ­мыш­ль­ска­На­ва­сан­чаў­скай епар­хіі са зван­нем епі­ска­па гор­ліц­ка­га. Ар­хі­ман­д­рыт Гаў­ры­іл ад­мо­віў­ся ад гэ­та­га са­ну, бу­ду­ча­га фак­тыч­на ссыл­кай з яго лю­бі­май Бе­ла­сточ­чы­ны. Пас­ля­доў­нас­цю та­ко­га суп­ра­ці­ву бы­ло ра­шэн­не пра­ва­слаў­ных іе­рар­хаў па­кі­нуць яму зван­не ар­хі­ман­д­ры­та, але без пра­ва на­сіць міт­ру ў час цар­коў­ных бо­гас­лу­жэн­няў. Пас­ля та­кіх гі­сто­рый ар­хі­ман­д­рыт Гаў­ры­іл з 16 сту­дзе­ня 2009 го­да, на­пя­рэ­дад­ні Хрыш­чэн­ня Гас­под­ня­га, па­чы­нае жыц­цё ма­на­ха­пу­стэль­ні­ка ў скі­це ў Ку­да­ку за Ад­рын­ка­мі. Дзя­ку­ю­чы Бо­жай во­лі і ар­га­ні­за­цый­ным здоль­нас­цям на пра­ця­гу ня­поў­ных дзе­ся­ці га­доў збу­да­ваў тое, што не­ка­то­рыя бу­ду­юць ста­год­дзя­мі. Ві­даць, не ха­пае та­кіх рук у ня­бес­най пра­сто­ры, ка­лі Уся­выш­ні пак­лі­каў яго да ся­бе.

Яў­ген ВА­ПА

28.11.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты