Навіны

Аляксандр Горбач аспрэчвае несправядлівую пастанову

Жыхар Гародні Аляксандр Горбач падаў касацыйную скаргу ў Гарадзенскі абласны суд. Ён аспрэчвае абсурдную пастанову суда Кастрычніцкага раёну Гародні.

Напомнім, што 20 лістапада бягучага году суд Кастрычніцкага раёну Гародні засудзіў Аляксандра Горбача паводле двух артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу агулам да 30 базавых велічынь штрафу.

Адміністрацыйную справу разглядаў суддзя Валерый Шпак. Яшчэ раней па аналагічнай справе ён жа засудзіў вядомага гарадзенскага музыку і журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава да 25 базавых штрафу.

Валерый Шпак не прыняў усе аргументы Аляксандра Горбача ў сваю абарону, не задаволіў адно яго хадайніцтва і абвесціў пастанову: паводле арт. 17.10 - штраф 5 базавых велічынь, паводле арт. 17.11, частка 2 - 25 базавых.

Паводле першага эпізоду адміністрацыйнай справы Горбач прызнаны вінаватым у размяшчэнні малюнка з фашыстоўскай сімволікай. Аднак, насамрэч Аляксандр ведамы ў горадзе як перакананы антыфашыст - свастыка на тым малюнку выкідваецца якраз у сметніцу і гэта яскрава пацвярджае антыфашыстоўскія погляды Горбача. Фактычна атрымліваецца, што ў Рэспубліцы Беларусь нельга выступаць супраць фашызму.

Іншыя эпізоды размяшчэння на ўласнай старонцы Горбача ў сацсетцы ВКонтакте датычаць абрэвіятур, якія могуць раcшыфроўвацца як заўгодна і таксама ніяк не могуць лічыцца экстрэмісцкімі. Да ўсяго Горбач размяшчаў інфармацыйныя матэрыялы на сваёй персанальнай старонцы ВКонтакте задоўга да таго, як рэсурсы, адкуль ён іх перапошчваў, былі прызнанымі экстрэмісцкімі.   

Аляксандр Горбач і гарадзенскія праваабаронцы не маюць ніякіх ілюзій наконт выніку разгляду касацыйнай скаргі. Па ўжо звыклай сумнай завядзёнцы абласны суд возьме бок раённага суда. Аднак важна яшчэ раз паказаць юрыдычную абсурднасць такіх справаў і дамагацца спыненння пераследу грамадзянаў дзяржавай за звычайны распаўсюд інфармацыі. 

29.11.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты