Навіны

3 снежня - чарговая адміністрацыйная справа ў Свіслачы

3 снежня - чарговая адміністрацыйная справа ў Свіслачы. На гэты раз будзе разглядацца адміністрацыйная справа Уладзіміра Хільмановіча, аднаго з удзельнікаў традыцыйнага фэсту Дзень памяці паўстанцаў 1863 года, які прайшоў 27 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы. 

Карную эстафету прымае суддзя Свіслацкага раённага суда Жана Салагубік. За ёй цягнецца даўні і доўгі "шлейф" абвешчання карных пастановаў грамадскім актывістам за ўдзел у фэсце памяці. Так у 2015 годзе Салагубік аштрафавала гарадзенцаў Віктара Сазонава і Эдварда Дмухоўскага - кожнага на 10 базавых велічынь, Уладзіміра Хільмановіча і прадстаўніка Ваўкавыску Віталя Гуляка - кожнага на 40 базавых. У 2016 годзе яна ж аштрафавала Міколу Лемяноўскага, слонімцаў Віктара Марчыка і Паўла Севасцьяна - на 10 базавых велічынь кожнага, Эдварда Дмухоўскага - на 30 базавых.

Напомнім, што сёлета старшыня Свіслацкага раённага суда Аляксандр Шылін ўжо аштрафаваў на вялізныя сумы 5-х грамадскіх актывістаў: свіслацкіх Юры Глебіка (25 базавых велічынь) і Віктара Пяцельчыца (10 базавых), гарадзенцаў Віктара Сазонава (15 базавых), Ігара Банцара (15 базавых) і Ежы Грыгенчу (20 базавых).

01.12.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты