Навіны

Свіслацкі раённы суд аштрафаваў Уладзіміра Хільмановіча на 15 базавых

3 снежня у Свіслацкім раённым судзе суддзя Жана Салагубік аштрафавала гарадзенскага грамадскага актывіста Уладзіміра Хільмановіча на 15 базавых велічынь за ўдзел у традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863 года.

Уладзімір Хільмановіч не меў магчымасці паехаць на разгляд гэтай адміністрацыйнай справы. Ён перакананы, што яна мае выразна палітычны і заранёў вызначаны характар. У Свіслач ездзіў Віктар Сазонаў, які перадаў у канцылярыю суда адпаведныя хадайніцтвы Хільмановіча. Праваабаронцы маюць намер аспрэчваць пастанову ў абласным судзе і, чакаючы пастановы разам з матывіровачнай часткай, будуць рыхтаваць касацыйную скаргу.

Такім чынам Уладзімір Хільмановіч ужо 6-ы беспадстаўна засуджаны за Дзень памяці герояў, які традыцыйна праходзіць у канцы кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы. Не разгледжаны яшчэ 2 аналагічныя адміністрацыныя справы - Сяргея Верамеенкі і Мікалая Саляніка.

Напомнім, што раней старшыня Свіслацкага раённага суда Аляксандр Шылін ўжо аштрафаваў на вялізныя сумы 5-х грамадскіх актывістаў: свіслацкіх Юры Глебіка (25 базавых велічынь) і Віктара Пяцельчыца (10 базавых), гарадзенцаў Віктара Сазонава (15 базавых), Ігара Банцара (15 базавых) і Ежы Грыгенчу (20 базавых).

03.12.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты