Навіны

Пра дзіцячую антысталінскую арганізацыю ў Слоніме

У інтэрнэце з’явіўся лістападаўскі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, якое рыхтуюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.

Выданне вельмі цікавае і чытачы ўпершыню даведаюцца з яго публікацый пра падпольную дзіцячую антысталінскую арганізацыю ў Слоніме, якая дзейнічала ў 1946 годзе.

На старонках “Слонімскага краю” апублікаваны матэрыялы пра тое, як 70 гадоў таму адбывалася на Слонімшчыне калектывізацыя, пра старонку “Бацькаўшчына”, якая выходзіла ў Слонімскай раённай газеце ў 1990-1993 гадах, пра ліставанне слонімскага паэта Анатоля Іверса з рэдакцыяй часопіса “Калосьсе”…

Зацікавяць чытачоў на старонках свежага нумара “Слонімскага краю” і артыкулы пра тое, што пісаў італьянец Аляксандр Гваньіні пра Слонім у другой палове XVI стагоддзя, як пілі піва ў Слоніме 100 гадоў таму, пра 20-гадовую перамогу слонімскай футбольнай каманды “Камунальнік” над менскім “Дынама” і шэраг іншых матэрыялаў.

Ранейшыя і свежы нумар “Слонімскага краю” жадаючыя могуць пагартаць і пачытаць на «Камунікаце» тут.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/pra-dzitsyachuyu-antystalinskuyu-arganiz/

04.12.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты