Навіны

#БезПраваНаРасправу: Адзінаццаць гадзін здзекаў і пагроз у гарадзенскай міліцыі

Студэнтка з Гародні Варвара. Фота: ПЦ "Вясна".

Студэнтка з Гародні Варвара. Фота: ПЦ "Вясна".

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Праз 11 гадзін здзекаў і страху ў аддзяленні міліцыі Ленінскага раёна Гродна давялося прайсці Варвары і яе сябрам за праяўленую напярэдадні таго чорнага дня грамадзянскую свядомасць.

Гродзенская студэнтка Варвара і яе сябры адпачывалі ў лесапаркавай зоне, калі ўбачылі далёкія сполахі агню. “Мусіць гарыць лес”, - падумалі яны і выклікалі ратавальнікаў. А назаўтра за імі прыехалі на «Газэлі» некалькі супрацоўнікаў міліцыі і прапанавалі праехаць у РАУС. Пры гэтым затрыманым паабяцалі, што апытанне будзе доўжыцца не больш за 15 хвілін, пасля чаго ўсіх адвязуць назад.

Ніхто з іх не мог нават уявіць, что чакае наперадзе, праз якія пагрозы і знявагі ім давядзецца прайсці ў той вераснёўскі дзень...

Глядзіце гісторыю Варвары цалкам.

Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: viasna@spring96.org

Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу

 

http://spring96.org/be/news/91519

05.12.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты