Навіны

Алесь Бяляцкі: Мы толькі зараз адбываемся як народ

Сустрэча з праваабаронцам і грамадскім дзеячам Алесем Бяляцкім адбылася ў Полацку. 

Яна прайшла ў межах ініцыятывы “Жывая Мова” пры падтрымцы інфармацыйна-культурніцкага цэнтра “ІніцыАрт”. Падчас мерапрыемства вядомы праваабаронца прэзентаваў і сваю пятую па ліку кнігу “Халоднае крыло Радзімы”. Радзіму аўтар раней параўноўваў з птушкамі зязюляй ды чайкай. Бо зязюля не глядзіць сваіх дзяцей, а крылы чайкі адліваюць холадам і не грэюць сваіх птушанят.

Цяпер жа, па словах Алеся Бяляцкага, краіну ён параўнае хутчэй з хваравітым дзіцём:

– Таму што ўсё ж такі як краіна, як народ мы толькі адбываемся зараз, і ў нас вельмі багата праблемаў. Нам варта вырашаць гэтыя праблемы, не паглыбляць тыя праблемы, якімі хварэе наша грамадства яшчэ пачынаючы з савецкіх, са сталінскіх часоў. Гэта татальнае парушэнне правоў чалавека, гэта недаацэнка каштоўнасці чалавечай асобы, гэта адсутнасць салідарнасці. Вось гэтыя праблемы, над якімі мы мусім працаваць далей нягледзячы на тыя перашкоды, якія ставяць перад намі.

Кніга “Халоднае крыло Радзімы” складаецца з занатовак, эсэ, інтэрв’ю.

Гэта пятая кніга аўтара і своесаблівы працяг кніг “Асвечаныя беларушчынай” ды “Іртутнае срэбра жыцця”. Яны былі падрыхтаваныя падчас зняволення Алеся Бяляцкага. 

sustrecha_beljacki_1sustrecha_beljacki_2sustrecha_beljacki_3sustrecha_beljacki_4sustrecha_beljacki_5sustrecha_beljacki_6sustrecha_beljacki_7sustrecha_beljacki_8sustrecha_beljacki_9sustrecha_beljacki_10sustrecha_beljacki_11sustrecha_beljacki_12sustrecha_beljacki_13sustrecha_beljacki_14sustrecha_beljacki_15sustrecha_beljacki_16

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Полацк

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/ales-byalyatski-my-tolki-zaraz-adbyvae/

05.12.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты