Навіны

Сяргей Чабоцька: Колькасць каментатараў зменшылася

Рэдактар гарадзенскага блогу s13.ru Сяргей Чабоцька лічыць, што змены ў заканадаўстве аб СМІ, якія пачалі дзейнічаць з 1-га снежня 2018 года, моцна паўплывалі на працу сайта.

Кажа Сяргей Чабоцька:

– Анансавана новаўвядзенне ў заканадаўстве, мякка кажучы, было неспадзяванкай. Да 1-га снежня атрымалася ўвесці сістэму аўтэнтыфікацыі карыстальнікаў па SMS з нумарамі мабільных тэлефонаў. То бок цяпер усё працуе згодна з пастановай Савета міністраў. Людзі рэгіструюцца, дадаюць свае тэлефоны. Цікава, што прыкладна палова з тых, хто дадалі нумары тэлефонаў – беларускія, а другая палова – гэта Польшча, Украіна, Расея і ЗША.

На яго думку, праца іншых гарадзенскіх рэсурсаў з 1-га снежня амаль не змянілася:

– На s13.ru, ні ў калег, наведвальнасць не знізілася. То бок людзі як чыталі, так і чытаюць. Адзінае, што знізілася актыўнасць. Гэтага варта было спадзявацца, нягледзячы на тое, што заканадаўства прадугледжвае адказнасць, гэта ўсё ж такі напэўна неяк паўплывала на людзей. Па сутнасці, нічога не змянілася, бо і раней міліцыя магла рабіць запыты адносна афіцыйных дадзеных, як і цяпер, таму розніцы няма.

Сяргей Чабоцька заўважыў, што многіх каментатараў, якія зарэгістраваліся праз тэлефон, ён ведае, і некаторыя з іх працуюць у дзяржаўных установах.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/syargej-chabotska-kolkasts-kamentata/

05.12.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты