Навіны

Выбарчы марафон-8

У гэ­тым ну­ма­ры «Ні­вы» за­вер­шым на­шу ван­д­роў­ку па вы­ні­ках са­маў­ра­да­вых вы­ба­раў у Пад­ляш­скім ва­я­вод­стве. За­ся­ро­дзім­ся на не­ка­то­рых на­шых гмі­нах, у якіх ме­лі мес­ца най­боль­шыя нес­па­дзя­ван­кі і зме­ны на па­са­дах вой­таў. Трэ­ба ад­нак ска­заць, што ў мно­гіх бе­ла­ру­скіх гмі­нах ула­да крэп­ка да­ла ад­пор на­сту­па­ю­чай кан­ку­рэн­цыі. Вель­мі ці­ка­вым бы­ло зма­ган­не ў Га­ра­доц­кай гмі­не, дзе дзей­с­ны войт Вес­лаў Ку­ле­ша пе­ра­мог вя­до­ма­га жур­на­лі­ста Ула­дзіс­ла­ва Пра­хо­ві­ча лі­кам га­ла­соў 1452 да 1026. Так зда­ры­ла­ся, між ін­шым, і ў гмі­нах Крын­кі, Ду­бі­чы­Цар­коў­ныя, Нар­ва, Кляш­чэ­лі, Бельск­Пад­ляш­скі, Чы­жы, дзе дзей­с­ныя вой­ты ма­юць пе­рад са­бою пяць га­доў чар­го­ва­га ўла­да­ран­ня. За­тое са­праўд­ным вяр­тан­нем на бе­лым ка­ні стаў вы­бар бур­га­міст­ра Мі­ха­ло­ва. На пост гас­па­да­ра Мі­ха­лоў­скай гмі­ны ба­ла­та­ва­ла­ся аж­но пяць кан­ды­да­таў і ў пер­шым ту­ры пе­ра­мож­цам стаў Марк На­зар­ка, які стра­ціў па­са­ду бур­га­міст­ра ча­ты­ры га­ды та­му на­зад. Ат­ры­маў ён 1909 га­ла­соў, а дру­гі кан­ды­дат Ля­вон Бар­ш­чэў­скі ўзяў 769 га­ла­соў. Апош­нія трох ка­ры­ста­лі­ся яш­чэ мен­шай пад­трым­кай вы­бар­ш­чы­каў. А тыя, ві­даць, за­су­ма­ва­лі па ін­ве­сты­цый­ным бу­ме мі­ха­лоў­ска­га шэй­ха, бо і та­кой мя­нуш­кай ка­ры­ста­ец­ца ён у на­ро­дзе. Ці ў гмі­не на­ды­хо­дзяць із­ноў ча­сы нес­па­дзя­ва­ных кан­ф­лік­таў — па­жы­вем, па­ба­чым.

Зу­сім нес­па­дзя­ва­ным і не­ча­ка­ным стаў вы­нік вы­ба­раў у су­сед­няй гмі­не На­раў­ка. Каб пе­рад вы­ба­ра­мі ска­заць, што прай­г­рае там Мі­ка­лай Па­вільч, ніх­то не даў бы ве­ры та­кім праг­но­зам. Ад­нак та­кое зда­ры­ла­ся. Ма­ла­ды кан­ды­дат Ярас­лаў Га­лу­боў­скі з вы­ні­кам 1086 га­ла­соў пе­ра­мог ужо бы­ло­га вой­та, за яко­га пра­га­ла­са­ваў 831 жы­хар. Усе шу­ка­юць пры­чы­ны па­ра­зы гэ­та­га вя­до­ма­га пад­ляш­ска­га са­маў­ра­даў­ца. Ад­ны га­во­раць, што гмі­на пат­ра­ба­ва­ла змен ад даў­гаў­лад­дзя вой­та Па­віль­ча, дру­гія ба­чаць яго­ную па­ра­зу ў тым, што не ба­ра­ніў за­над­та па­мя­ці за­гі­ну­лых з рук поль­ска­га пад­пол­ля мяс­цо­вых бе­ла­ру­саў пас­ля Дру­гой су­свет­най вай­ны. Якія тут праў­ды важ­ней­шыя, ве­да­юць перш за ўсё са­мі вы­бар­ш­чы­кі, якія вы­ра­шы­лі даць шанц ма­ла­до­му па­ка­лен­ню На­раў­чан­скай гмі­ны. Ад­нак роз­ні­ца аж­но 255 га­ла­соў па­між кан­ку­рэн­та­мі свед­чыць пра тое, што лю­дзі іш­лі да вы­бар­чых скры­няў ужо пе­ра­ка­на­ны­мі, на ка­го ад­даць го­лас.

А сап­раў­д­най сен­са­цы­яй, бо так гэ­та трэ­ба наз­ваць, ста­лі вы­ні­кі га­ла­са­ван­ня ў гмі­не Ор­ля, дзе вой­таў­скі ка­бі­нет стра­ціў Пётр Сэль­ве­сюк. Наб­раў ён 777 га­ла­соў, а яго­ны кан­ку­рэнт Ля­вон Паў­лю­чук ат­ры­маў пад­трым­ку 879 вы­бар­ш­чы­каў. Трэ­цяя кан­ку­рэн­т­ка Хрыс­ці­на Юз­вюк наб­ра­ла менш за 100 га­ла­соў і зу­сім не лі­чы­ла­ся ў вы­бар­чай гон­цы. Што та­кое зда­ры­ла­ся што войт Пётр Сэль­ве­сюк, які на­пя­рэ­дад­ні га­ла­са­ван­ня ад­крыў у Ор­лі доў­га­ча­ка­ны ўсі­мі ма­дэр­ны і шмат­фун­к­цый­ны цэнтр куль­ту­ры, не ат­ры­маў вы­бар­чай пе­ра­мо­гі? Не­вя­до­мая ла­ска вы­бар­ш­чы­каў і та­ям­ні­ца га­ла­са­ван­ня пры­нес­лі та­кое, а не ін­шае ра­шэн­не. Факт, што гмі­на пад кі­раў­ні­цтвам ужо бы­ло­га вой­та пад­ня­ла­ся з фі­нан­са­вай бед­нас­ці дзя­ку­ю­чы вя­лі­кім пра­мыс­ло­вым ін­ве­сты­цы­ям на яе тэ­ры­то­рыі, гэ­тым ра­зам не паў­п­лы­ваў на яго ка­рысць Так­са­ма і ў са­мой ра­дзе гмі­ны лю­дзі з вой­таў­ска­га ка­мі­тэ­та Пят­ра Сэль­ве­сю­ка апы­ну­лі­ся ў мен­шас­ці на ад­на­го рад­на­га. Усе за­раз ста­вяць пы­тан­не: ці пас­ля пя­ці га­доў пе­ра­пын­ку Пят­ро Сэль­вэ­сюк стар­та­не ў чар­го­вых вы­ба­рах, каб вяр­нуц­ца на стра­ча­ную па­са­ду? Ці рас­ча­ра­ва­ны прой­г­ры­шам і вы­бар­чым ра­шэн­нем жы­ха­роў гмі­ны пой­дзе зу­сім дру­гім пра­цоў­ным і гра­мад­скім шля­хам?

Два дру­гія ту­ры вы­ба­раў ад­бы­лі­ся на поў­д­ні на­ша­га рэ­гі­ё­на ў гмі­нах Ча­ром­ха і Мель­нік. Ча­ром­хаў­скі войт Мі­хал Вруб­леў­скі ады­шоў на пен­сію і ад­крыў да­ро­гу для зма­ган­ня за сваю пе­ра­ем­насць. У пер­шым ту­ры не быў аб­ра­ны пе­ра­мож­ца, а ў дру­гім апы­ну­лі­ся Юры Шы­ку­ла, які быў вой­там адзін тэр­мін во­сем га­доў та­му на­зад і Юры Ва­сі­люк. Зма­ган­не вя­ло­ся да апош­ня­га дня, ка­лі з не­вя­лі­кім ад­ры­вам пе­ра­мог Юры Ва­сі­люк, які наб­раў 739 га­ла­соў, ка­лі кан­ку­рэнт ат­ры­маў іх 697. Па­су­сед­ску ў Мель­ніц­кай гмі­не лі­да­ру­ю­чы ў пер­шым ту­ры войт Яў­ген Ві­хоў­скі ат­ры­маў па­ра­зу ў дру­гім ту­ры з Мар­ці­нам Ур­бан­скім лі­кам га­ла­соў 624 да 867.

Пе­рад на­мі пяць га­доў да чар­го­вых вы­ба­раў. Спа­дзя­ем­ся, што лю­бі­мыя ло­зун­гі са­маў­ра­даў­цаў пра даб­ро лю­дзей не бу­дуць толь­кі пу­сты­мі сло­ва­мі.

Яў­ген ВА­ПА

06.12.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты