Навіны

Гародня: суд спыніў справу Мышкевіча

Суддзя суду Ленінскага раёну Гародні Казімір Сяргей спыніў справу грамадскага актывіста Анатоля Мышкевіча супраць гарвыканкама і савета дэпутатаў.

Свае рашэнне суддзя патлумачыла тым, што актывіст не паспеў з тэрмінамі абскарджэння адказу аблвыканкама, якое мусіла адбыцца на працягу месяца.

Анатоль Мышкевіч тлумачыць рашэнне суддзі:

– Суд пастанавіў спыніць разгляд справы, бо была пратэрмінавана падача скаргі. Я спрабаваў патлумачыць суду, што яна была пратэрмінавана ў сувязі з тым, што ў мяне супрацоўнікі міліцыі канфіскоўвалі лічбавыя носбіты інфармацыі на 2 месяцы для праверкі па адміністрацыйнай справе за плакат аб зніклых палітыках. Суд гэта не ўзяў да ўвагі. У прынцыпе, я не бачу праблемы. Заўтра будзе зноў накіраваны зварот у гарвыканкам. Будзе там абскарджаны. І праз месяц мы звернем усе паперы  ў суд. І цяпер ніякага пратэрмінавання не будзе.

Анатоль Мышкевіч спадзяецца, што са зваротамі пра анлайн-трансляцыю паседжанняў савета дэпутатаў да гарадскіх уладаў звернуцца таксама і іншыя грамадскія актывісты Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/garodnya-sud-spyniu-spravu-myshkevicha/

06.12.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты