Навіны

Улады забаранілі дэманстрацыю і мітынгі супраць завода АКБ

Як паведаміў БелаПАН адзін з заяўнікаў гэтых акцый праваабаронца Раман Кісляк, Берасцейскі райвыканкам у сваёй забароне дэманстрацыі спаслаўся на тое, што прамысловая пляцоўка не прызначаная для правядзення падобнага роду масавых мерапрыемстваў.

Берасцейскі гарвыканкам не дазволіў тры мітынгі ў парку Воінаў-Інтэрнацыяналістаў. Яны намячаліся ў розны час на трох пляцоўках парку.

Берасцейскі гарвыканкам не дазволіў тры мітынгі ў парку Воінаў-Інтэрнацыяналістаў. Яны намячаліся ў розны час на трох пляцоўках парку.

Адзін забаронены на падставе таго, што на пляцоўцы ля сцэны, якая вызначаная мясцовай уладай для правядзення масавых мерапрыемстваў, праводзяцца рамонтныя работы.

Другі мітынг, які планаваўся побач з гэтай пляцоўкай, улады не дазволілі, бо дадзенае месца не абсталяванае для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Адносна трэцяга мітынгу, які планаваўся на пляцоўцы побач з усталяваным на пастаменце бронетранспарцёрам, улады адказалі, што яна размешчаная каля праезнай часткі з інтэнсіўным рухам транспарту, і гэта абцяжарвае паўнавартаснае забеспячэнне бяспекі ўдзельнікаў мерапрыемства.

„Улады баяцца маштабных акцый пратэсту супраць акумулятарнага завода”, — заявіў праваабаронца.

Ён нагадаў, што грамадская кампанія супраць гэтага завода пачалася ў рэгіёне ў студзені. За гэты час актывісты падалі заяўкі на правядзенне ў Берасці і Берасцейскім раёне 29 мітынгаў, 12 пікетаў і 3 дэманстрацый. Улады санкцыянавалі толькі адну акцыю: 29 красавіка мітынг „Брэстаўчанкі супраць свінцу”, на які сабралася каля дзвюх тысяч чалавек.

З 25 лютага бягучага года кожную нядзелю на плошчы Леніна ў Берасці збіраюцца праціўнікі будаўніцтва.

БелаПАН

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/ulady-zabaranili-pravyadzenne-demans/

07.12.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты