Навіны

Лічбавыя правы ад Human Constanta ў Гародні

Сустрэча ад Human Constanta адбылася ў Гародні, і адмыслоўцы ад правоў чалавека некалькі гадзін тлумачылі гарадзенцам, якія правы і свабоды ёсць у карыстальнікаў Сусветнага павуціння, ці  магчымая прыватнасць у сеціве і што такое лічбавая дэмактарыя.

Пра свае парады кожнаму з карыстальнікаў Інтэрнэта кажа сузаснавальнік Human Constanta Аляксей Казлюк:

– Няма нейкага жыцця анлайн і афлайн – усё гэта зараз злілося ў адно. Таксама няма нейкіх асобных правоў анлайнавых, якія адрозніваліся б ад нашых правоў у рэальным жыцці. Усё тое, што нам гарантуе Канстытуцыя і міжнародныя дамовы ў нашым рэальным жыцці, гэтак жа сама павінна забяспечвацца і ў жыцці віртуальным.

На думку грамадскага актывіста Ігара Банцара такія сустрэчы патрэбныя, каб ведаць свае правы.

– Такія сустрэчы вельмі патрэбныя, таму што свет рухаецца наперад і ўсё больш жывем у лічбавым вымярэнні, чым у рэальным. Калі мы ведаем, як абараніць свае правы ў рэальным свеце, то часта мы не ведаем як сябе паводзіць, калі гэта датычыць інтэрнэту, нейкіх іншых лічбавых носбітаў. Таму такія сустрэчы патрэбныя, магчыма, нават больш патрэбныя, чым іншыя сустрэчы, якія датычаць абароне правоў у паўсядзённым жыцці.

Пасля сутрэчы кожны з прысутных атрымаў карысны даведнічак “Як абараніць сябе ў Інтэрнэце” і персанальныя парады працы за кампутарам.

davdavdavdavdavdav

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/lichbavyya-pravy-ad-human-constanta-u-garodni/

09.12.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты