Навіны

Віктар Сазонаў: У абарону права на правядзенне мірных сходаў

Праваабаронца Віктар Сазонаў звярнуўся з лістом да Гарадзенскага выканаўчага камітэту абласнога цэнтру з прапановай зрабіць змены ў рашэнне гэтай установы №540 ад 2011 году, пра вызначэнне месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў.

Такі зварот выкліканы зменамі часу, у якім цяпер жыве грамадства, і зменамі заканадаўства, якія адбыліся сёлета.

Кажа Віктар Сазонаў:

– Такім чынам мы хочам дамагчыся, каб людзі нашага горада маглі б рэалізоўваць сваё законнае канстытуцыйнае права на правядзенне мірных сходаў. Праваабаронцы рэспублікі працуюць над гэтым ужо не адзін год, і мы стараемся не ўпускаць гэтага шансу. Мы такія заявы падавалі і раней і мелі адказы. Мы пастараліся нагадаць, што ў заканадаўстве нешта адбываецца, калі ласка, не забудзьцеся. Мы вельмі настойвалі на тым, каб пашыраліся месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Да гэтага часу месцамі правядзення масавых мерапрыемстваў Гарадзенскі выканаўчы камітэт вызначыў маргінальныя куткі горада, абязлюдныя лясы і паркі. Гэты зварот у Гарадзенскі выканаўчы камітэт быў накіраваны з нагоды Дня ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Праваабаронцы настойваюць у сваім звароце да гарвыканкаму, каб заявы на правядзенне масавых мерапрыемстваў і адказы на іх уладаў апублікоўваліся на сайце Гарадзенскага выканаўчага камітэту. У выпадку адмовы, каб была апублікаваная прычына адмовы. Гэта было б зручна для ўсіх і жыхароў Гародні і для ўладаў, мяркуюць праваабаронцы.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/viktar-sazonau-u-abaronu-prava-na-prav/

11.12.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты