Навіны

Судовая эпапея Мікалая Саляніка

Старшыня гарадзенскай абласной арганізацыі партыі АГП Мікалай Салянік атрымаў у адзін дзень ажно тры запрашэнні ў розныя суды. 

Галоўнае - Мікалая Саляніка выклікаюць 20 снежня ў суд Ленінскага раёну Гародні на 10.00. Адбудзецца "разгляд" чарговай адміністрацыйнай сравы. Паволе папярэдняй інфармацыі на Саляніка быў складзены яшчэ адзін пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне. Грамадска-палітычны актывіст мяркуе, што гэты пратакол хутчэй усяго звязаны з той падзеяй, калі ён прыйшоў у гэты суд у турэмнай робе з металёвым ашыйнікам і прыкутым ланцугом з калодкай.

На гэты ж дзень, 20 снежня на 14.30, Саляніка запрашаюць у абласны суд на разгляд яго касацыйнай скаргі на штраф 35 базавых велічынь, які яму "выпісаў" суддзя Ленінскага раённага суду Руслан Гурын. 

Урэшце на 21 снежня на 10.00 Мікалая Саляніка выклікаюць у Свіслач на разгляд адміністрацыйнай справы за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 году, які прайшоў 27 кастрычніка бягучага году. Раней Свіслацкі раённы суд ужо аштрафаваў 6 чалавек за ўдзел у "несанкцыянаваным мерапрыемстве". 

16.12.2018

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты