Навіны

ХХІ літаратурны семінар „Бязмежжа”

Самыя яркія беларускія літаратары з’ехаліся на Падляшша. У Белавежскай пушчы праходзіць ХХІ літаратурны семінар „Бязмежжа”.

DSC06003DSC06005DSC06007DSC06019DSC06020DSC06023DSC06025DSC06028
Самыя яркія беларускія літаратары з’ехаліся на Падляшша. У Белавежскай пушчы праходзіць ХХІ літаратурны семінар „Бязмежжа”. Сустрэчы з’яўляюцца нагодай да размоваў пра тое, што прайшло на працягу года, і пра будучае, адзначыў суарганізатар семінара Барыс Пятровіч.

– Чарговае “Бязмежжа” – гэта магчымасць пабачыцца, пачуць новыя творы, парадавацца новымі кнігамі, якія выйшлі, адкрыць для сябе новыя імёны, якія можна потым паказаць і ў Беларусі. Тое, што мы бываем тут, на Беласточчыне, тое, што нас запрашаюць, тое, што мы сустракаемся тут з вельмі цікавымі творцамі і вельмі цікавымі людзьмі, – гэта тое, што застаецца назаўсёды ў душы і прымушае нас з яшчэ большым натхненнем працаваць.

Літаратурны семінар “Бязмежжа” арганізуе праграмная рада тыднёвіка “Ніва”, Беларускі саюз у Польшчы і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Семінар праходзіць 14-16 снежня.

48243232_274028873310269_5656490233982615552_n48362171_1124871544340523_4695628989564190720_n48366463_1973962626024898_7755001664146243584_n48375585_554641441628551_6833351113203253248_n48391782_277304072976274_4965452115137789952_n48396819_775370166130553_7852984136049360896_n

DSC05960DSC05964DSC05966DSC05969DSC05970DSC05972

Ужо традыцыйна мерапрыемства адбываецца ў  Ляўкове, што ў Белавежскай пушчы. Тут літаратары, выдаўцы і творцы з Беларусі і Падляшша абмяркоўваць стан сучаснай беларускай літаратуры. Сёлета ўпершыню ў семінары прымае ўдзел паэт Віктар Шніп:

– Я за гэтым літаратурным “Бязмежжам” даўно сачу і даўно марыў сюды прыехаць. Цяпер выбраўся і вельмі задаволены тым, што нягледзячы на тое, што ўсё мяняецца ў свеце, але літаратурныя сувязі не развальваюцца, мацуюцца. І самае галоўнае, што ёсць не толькі ў Беларусі беларусы, але і тут.

У пятніцу адбудзецца аўтарская прэзентацыя паэтэсы Міры Лукшы. Першы дзень семінару завершыць паэтычнае і бардаўскае выступленне Алеся Камоцкага.

* * * 

Беларускія паэты, выдаўцы і журналісты з Польшчы і Беларусі сустрэнуцца ў Белавежскай пушчы. Пройдзе ХХІ літаратурны семінар „Бязмежжа”. Цягам трох дзён удзельнікі будуць падводзіць вынікі працы, а таксама размаўляць пра новыя праекты.

Кажа старшыня Беларускага саюза ў Польшчы Яўген Вапа:

– У гэтым годзе мы, як беларусы ў Польшчы, таксама маем, што прадставіць, маем што паказваць сябрам з Беларусі. Да канца года пабачыць свет кніга вершаў Надзеі Артымовіч у перакладзе Марціна Рэмбача на польскую мову. Пабачыць свет доўгачаканая кніга прозы Міхася Андрасюка „Поўня”. Адбудуцца чытанні, слуханні звязаныя з юбілеем „Белавежы”.

„Бязмежжа” завершыцца падвядзеннем вынікаў літконкурсу „Дэбют” арганізаванага „Нівай”.

Літаратурны семінар „Бязмежжа” супольна ладзяць Беларускі саюз у Польшчы, Тыднёвік „Ніва” і Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі

Чытай больш на: https://www.racyja.com/sumezhzha/byazmezhzha-litaraturny-seminar-bela/

15.12.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты