Навіны

Новыя суды і касацыі па Свіслацкім фэсце

Сталі вядомыя даты яшчэ двух адміністрацыйных судоў у дачыненні да ўдзельнікаў Свіслацкага Дня памяці паўстанцаў 1863 году. 

21-га снежня а 10-й гадзіне ў Свіслацкім раённым судзе будзе разгледжана справа Мікалая Саляніка, на наступны дзень 22-га снежня - справа Сяргея Верамеенкі.

Напомнім, што ўсяго было складзена 8 пратаколаў пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні паводле артыкулу 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь. 6 адміністрацыйных справаў ужо разгледжаны. Старшыня Свіслацкага раённага суда Аляксандр Шылін аштрафаваў на вялізныя сумы 5-х грамадскіх актывістаў: свіслацкіх Юры Глебіка (25 базавых велічынь) і Віктара Пяцельчыца (10 базавых), гарадзенцаў Віктара Сазонава (15 базавых), Ігара Банцара (15 базавых) і Ежы Грыгенчу (20 базавых). А суддзя Жана Салагубік засудзіла Уладзіміра Хільмановіча да 15 базавых штрафу. 

Прызначана дата і першага разгляду касацыйнай скаргі незаконна аштрафаваных удзельнікаў Свіслацкага фэсту ў Гарадзенскім абласным судзе. 

18 снежня а 16-й гадзіне ў абласным судзе будзе разгледжана скарга свіслацкага грамадскага актывіста Юры Глебіка

Тым часам сваю касацыйную скаргу на рашэнне суда Свіслацкага раёну падаў Уладзімір Хільмановіч. 

16.12.2018

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты