Навіны

Абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Юры Глебіка

18 снежня Гарадзенскі абласны суд прадказальна не задаволіў касацыйную скаргу свіслацкага грамадскага актывіста Юры Глебіка

Напомнім, што 15 лістапада старшыня Свіслацкага раённага суду Аляксандр Шылін засудзіў грамадскага актывіста Юры Глебіка паводле артыкулу 23.34, частка 1 да 25 базавых велічынь штрафу.

Пазней беспадстаўна былі аштрафаваныя яшчэ 5 чалавек, 2-е актывістаў чакаюць сваіх штрафных пастановаў.

Разгляд касацыйнай скаргі 18 снежня пачаўся з 25-хвілінным спазненнем. Юры Глебіка не было на паседжанні. Прысутнічаў праваабаронца Уладзімір Хільмановіч.

"Разглядаў" скаргу суддзя Аляксандр Козел. Праз 10 хвілін ён абвесціў сваё рашэнне - пастанову Свіслацкага раённага суда пакінуць без зменаў.

Уладзімір Хільмановіч адзначае, што за ўсе гады з дзясяткаў касацыйных скаргаў па адміністрацыйных справах, датычных Свіслацкага Дня памяці герояў, суддзі Гарадзенскага абласнога суда не задаволілі яшчэ аніводнай. Яны як робаты механістычна пацвярджаюць пастановы раённых судоў. "У гэтым судзе няма шанцаў дамагчыся законнасці. У ім нават гадзіннік спыніўся, ён паказвае заўсёды адзін час" - адзначае Уладзімір Хільмановіч.

Стала вядома, што касацыйная справа Віктара Сазонава па незаконным свіслацкім штрафе будзе разгледжана ў абласным судзе 26 снежня ў сераду а 14.30.

 

18.12.2018

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты