Навіны

Наша памяць

У час свят­ка­ван­ня юбі­лею Бе­ла­ру­ска­га аб’­яд­нан­ня сту­дэн­таў раз­мо­вы кра­на­лі не толь­кі ўспа­мі­наў пе­ры­я­ду на­шай ма­ла­дос­ці, але так­са­ма сён­няш­ня­га дня і бу­ду­чы­ні. Су­стрэ­ча даў­но ня­ба­ча­ных сяб­роў ра­да­ва­ла сэр­ца і ду­шу. На жаль, не­ка­то­рых з нас ня­ма ўжо ў зям­ным жыц­ці. З не­ка­то­ры­мі пры­хо­дзіц­ца суст­ра­кац­ца ў пры­ём­ных пе­рад ле­кар­скі­мі ка­бі­не­та­мі. От, та­кое, жыц­цё­вае чар­га­ван­не. Бы­лыя ба­саў­цы — лю­дзі роз­ных пра­фе­сій і по­гля­даў, але ў раз­мо­вах ад­чу­ва­ла­ся вель­мі моц­ная тры­во­га за на­шу гі­ста­рыч­ную па­мяць, асаб­лі­ва пас­ля­ва­ен­на­га ча­су. Пас­ля су­бот­няй су­стрэ­чы ў па­ня­дзе­лак (10 снеж­ня) маг­лі мы па­ба­чыць у поль­скім тэ­ле­ба­чан­ні ды­ску­сію Але­га Ла­ты­шон­ка і Сяр­гея Ні­чы­па­ру­ка, які стра­ціў звод­ных бра­тоў з рук жаў­не­раў ат­ра­да Ра­му­аль­да Рай­са «Бу­ра­га», з рэ­жы­сёр­кай Евай Ша­ка­ліц­кай і гі­ста­рыч­ным пуб­лі­цы­стам Леш­кам Жаб­роў­скім. Вы­каз­ва­лі­ся так­са­ма Та­маш Су­лі­ма і Яў­ген Чык­він. Слу­ха­ю­чы раз­мо­ву, не мог я зра­зу­мець про­ста ад­на­го: ча­му для поль­ска­га бо­ку смерць на­шых ня­він­ных прод­каў не вык­лі­кае спа­га­ды. Ад­ча­ла­ве­чан­не і дэ­гу­ма­ні­за­цыя ста­лі про­ста вы­яў­лен­чым воб­ра­зам ве­дзе­най ды­ску­сіі. І ка­лі поль­ская гі­ста­рыч­ная па­мяць для вык­ля­тых жаў­не­раў за­хоў­вае ўсе эмо­цыі і цяр­пен­ні, то ў вы­пад­ку ах­вяр тых жа жаў­не­раў ня­ма про­ста звы­чай­на­га, хрыс­ці­ян­ска­га спа­чу­ван­ня. Ма­гу толь­кі ўя­віць, коль­кі нер­ваў і зда­роўя на­шым прад­стаў­ні­кам каш­та­ваў ві­зіт у тэ­леп­раг­ра­ме. Пас­ля чу­лі­ся га­ла­сы, што трэ­ба ад­маў­ляц­ца ад удзе­лу ў та­кіх пра­гра­мах. Ад­нак та­кую пры­сут­насць у поль­скай, ме­дый­най пра­сто­ры я лі­чу вель­мі важ­най спра­вай. Праз маг­чы­масць вы­ка­заць бе­ла­ру­скі пункт гле­джан­ня на пас­ля­ва­ен­ную за­ві­ру­ху на Бе­ла­сточ­чы­не ёсць шанц да­нес­ці поль­ска­му на­ро­ду ін­шую праў­ду. На­шу праў­ду.

Та­му вель­мі важ­най і ста­ноў­чай з’яў­ля­ец­ца іні­цы­я­ты­ва Фон­ду «Ка­му­ні­кат» і Ярас­ла­ва Іва­ню­ка, які су­поль­на з Бе­ла­ру­скім гі­ста­рыч­ным та­ва­ры­ствам па­чы­нае рэ­а­лі­за­ваць пра­ект пад за­га­лоў­кам «На­ша па­мяць». Пра­ект мае на мэ­це за­ха­ваць для чар­го­вых па­ка­лен­няў пом­ні­кі тых, хто стаў ах­вя­рай пас­ля­ва­ен­ных дзе­ян­няў. Так­са­ма важ­нае, што ў пра­ек­це бя­руць удзел па­ля­кі і бе­ла­ру­сы. Як ска­заў пра­фе­сар Алег Ла­ты­шо­нак у ін­тэр­в’ю для Ра­дыё Ра­цыя, за­раз рых­ту­ец­ца вы­стаў­ка, пры­све­ча­ная 73­й га­да­ві­не спа­лен­ня вё­скі За­ле­ша­ны, дзе бу­дзе яна там прэ­зен­та­ва­ная ўпер­шы­ню. «Па­коль­кі гэ­та вы­ста­ва на план­шэ­тах, яна ру­хо­мая, то ду­ма­ем, што бу­дзем яе па­каз­ваць у ін­шых па­цы­фі­ка­ва­ных вё­сках, а так­са­ма ў га­ра­дах, — га­во­рыць Алег Ла­ты­шо­нак. — Хо­чам паз­на­ё­міць з ёй жы­ха­роў Бель­ска, Гай­наў­кі і Бе­ла­сто­ка. Вы­ста­ва рых­ту­ец­ца на трох мо­вах: бе­ла­ру­скай, поль­скай і ан­г­лій­скай. Мо­жа хтось­ці яш­чэ ў Поль­ш­чы за­хо­ча па­ка­заць у ся­бе гэ­ту вы­ста­ву». Ар­га­ні­за­та­ры пра­ек­та ця­гам мі­ну­лых ме­ся­цаў зай­ма­лі­ся так­са­ма да­ку­мен­та­ван­нем і апіс­ван­нем тых мес­цаў, якія звя­за­ныя з на­шай — бе­ла­ру­скай на­цы­я­наль­най мен­шас­ці — па­мяц­цю. Бо трэ­ба яш­чэ раз вы­раз­на пад­к­рэс­ліць, што ме­на­ві­та на­шы прод­кі гі­ну­лі як бе­ла­ру­сы. Та­му, ка­лі хтось­ці з чы­та­чоў «Ні­вы» ве­дае та­кія пры­за­бы­тыя ма­гі­лы, про­сім ад­гук­нуц­ца ў рэ­дак­цыю, ці кан­так­та­ваць не­пас­рэд­на з аў­та­ра­мі пра­ек­та «На­ша па­мяць». Про­ста звы­чай­нае сум­лен­не аба­вяз­вае нас усіх не да­зво­ліць за­быць сваю гі­сто­рыю асаб­лі­ва та­ды, ка­лі тая гі­сто­рыя яш­чэ ня­се з са­бою кроў, плач і слё­зы. А гэ­та­га не мож­на за­бы­ваць. Наш аба­вя­зак па­мя­таць пра тое ўсё і ў час на­шых ся­мей­ных су­стрэч, так­са­ма і ў на­ды­хо­дзя­чым ка­ляд­ным пе­ры­я­дзе. Бо ка­лі ў гэ­тым звыш­рэк­лам­ным све­це, які ад­бі­рае ўсю та­ям­ні­цу і пры­га­жосць Гас­под­ня­га На­ра­джэн­ня, не пак­ло­нім­ся пе­рад гі­сто­ры­яй звыш двух­ты­сяч­най даў­ні­ны і той так­са­ма на­вей­шай, то адаб­ра­ная па­мяць мо­жа ўсім нам за­кон­чыц­ца на­цы­я­наль­най і ду­хоў­най га­ле­чай. А гэ­та­га і так ха­пае ў сён­няш­нім дэ­гу­ма­ні­за­ва­ным све­це. Пе­рад на­мі час він­ша­ван­няў, куц­цяў, па­да­рун­каў. Та­му, ду­маю, што ва ўсім гэ­тым па­він­на быць мес­ца і для на­шай, бе­ла­ру­скай па­мя­ці.

Яў­ген ВА­ПА

20.12.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты