Навіны

Тарыфы на паслугі ЖКГ павышаюцца 1 студзеня

У Беларусі ўстаноўленыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2019 год. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 снежня, паведамляе яго прэс-служба.

У выніку прымянення зацверджаных тарыфаў жыллёва-камунальныя плацяжы для насельніцтва, у разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні імі паслуг, павысяцца ў межах 5 даляраў.

Тарыфы будуць павышацца ў два этапы. 1 студзеня вырастуць (сумарна на 3,9 даляра) тарыфы на паслугі газа-, электра- і водазабеспячэння, водаадвядзення, на капітальны рамонт, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома, памеры кампенсацыі расходаў на электраэнергію.

1 чэрвеня, пасля завяршэння ацяпляльнага сезона, тарыф на паслугі цеплазабеспячэння для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння будзе павышаны на 1,1 даляра. Тарыфы на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, ліфта, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі захоўваюцца на ўзроўні 2018 года.

„Ва ўмовах росту жыллёва-камунальных плацяжоў будзе працягнутая праца па дзяржаўнай падтрымцы насельніцтва праз даванне безнаяўных жыллёвых субсідый. Такія субсідыі даюцца грамадзянам і сем`ям пры ўмове, што штомесячная сума камунальных плацяжоў перавышае 20% іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15% — у сельскай мясцовасці”, — адзначае прэс-служба.

belapan.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/ekanomika/taryfy-na-paslugi-zhkg-pavyshayutstsa-1-stud/

23.12.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты