Навіны

"Гроднааблаўтатранс" упарадкаваў выкарыстанне сімволікі ў грамадскім транспарце (дакумент)

Лідскі грамадскі актывіст Валер Мінец дамогся фактычнай забароны чужой сімволікі ў грамадскім транспарце. Звароты і скаргі Мінца былі скіраваныя на тое, што некаторыя кіроўцы міжгародніх маршрутаў выкарыстоўваюць незарэгістраваную ў Беларусі сімволіку чужой дзяржавы - так званыя георгіеўскія стужкі, а таксама расейскія сцяжкі-трыкалоры.

Нядаўна Валер Мінец атрымаў адказ з ААТ "Гроднааблаўтатранс", які расстаўляе кропкі над "і". Генеральны дырэктар установы Дзмітрый Харчанка паведамляе, што 7 снежня быў выданы адпаведны загад, які абавязвае кіроўцаў прыбіраць з пярэдняй панэлі аўтамабіля ўсе лішнія аксесуары і прадметы. З адказу вынікае, што з мэтай бяспекі дазваляецца ўсталяванне толькі прадугледжаных канструкцыяй канкрэтнага аўтамабіля прадметаў і сродкаў, якія патрэбныя для відэарэгістрацыі і абслугоўвання пасажыраў. 

24.12.2018

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты