Навіны

Абласны суд прадказальна не задаволіў скаргу Віктара Сазонава

26 снежня Гарадзенскі абласны суд прадказальна не задаволіў скаргу праваабаронца Віктара Сазонава.

Напомнім, што за прысутнасць у Свіслачы на Дні памяці паўстанцаў 1863 году, які прайшоў 27 кастрычніка, Віктар Сазонаў быў беспадстаўна аштрафаваны старшынём Свіслацкага раённага суду Аляксандрам Шыліным на 15 базавых велічынь.

Віктар Сазонаў яшчэ раз падкрэсліў, што пратакол у дачыненні да яго быў складзены незаконна, а Свіслацкі раённы суд фактычна ўхваліў фальсіфікацыю пратаколу. Сазонаў звярнуў увагу суддзі на тое, што ён будзе дамагацца законнасці на ўсіх роўнях. 27 кастрычніка ён знаходзіўся ў Свіслачы і вёў маніторынг Дня памяці як праваабаронца, на што меў права як кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Пры тым Сазонаў фатаграфаваў прысутных, гэтак як жа прадстаўнікі міліцыі, якія таксама былі ў той дзень у цывільным. Сазонаў падкрэсліў, што меў права рабіць фотаздымкі, да ўсяго ж з'яўляецца сябрам Міжнарожнай асацыяцыі журналістаў.

Віктар Сазонава прыйшлі падтрымаць сябры і паплечнікі.

Суддзя Валерый Раманоўскі 10 хвілін "разглядаў" скаргу Віктара Сазонава, а пасля дарадчага перапынку чакана яе не задаволіў.

26.12.2018

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты