Навіны

Святкуйма, а не наракайма

Ка­та­ліц­кія ка­ля­ды ўжо за на­мі. У па­раў­нан­ні з мі­ну­ла­год­ні­мі, ка­лі та­дыш­няе ан­г­лій­скае над­вор’е і зе­лень тра­вы на­гад­ва­лі ін­шую па­ру го­да, то за­раз усё прай­ш­ло па­бо­жа­му. Быў і снег, і не­вя­лі­кі пры­ма­ра­зак, на­ват сон­ца ла­ска­ва пра­бі­ла­ся праз хмар­кі. Ад­ным сло­вам не мож­на бы­ло за­над­та на­ра­каць, бо здаў­на ві­да­воч­на, што на­ра­кан­не про­ста ста­ла не­ад’­ем­най част­кай на­шай што­дзён­ш­чы­ны. Як не гля­нем, ва­кол нас што­дзён­на пра­соў­ва­юц­ца ак­цыі ты­пу дзень без ма­шы­ны, дзень без па­пя­ро­сы, ме­сяц без ал­ка­го­лю і та­му па­доб­нае. А вось я пра­па­ную ўста­на­віць дзень без на­ра­кан­няў — най­лепш мі­ні­мум раз у тыд­ні. Дзень без на­ра­кан­няў мо­жа не­ка­то­рым уда­ло­ся б пе­ра­вес­ці плаў­на ў ты­дзень, а на­ват і больш. Больш ра­дас­на­га па­ды­хо­ду да жыц­ця пат­ра­бу­ем мы ўсе, каб не звар’­я­цець зу­сім. І не толь­кі мы са­мі, але тыя ўсе лю­дзі ва­кол нас, якія хо­чуць ці не хо­чуць, але пры­му­ша­ны выс­лу­хоў­ваць на­шы на­ра­кан­ні. Ту­пое на­ра­кан­не про­ста ад­роз­ні­ва­ец­ца ад рэ­аль­най рэф­лек­сіі і кры­тыч­най заў­ва­гі над па­рад­кам гэ­та­га све­ту. Ве­даю та­кіх лю­дзей, якія як не па­на­ра­ка­юць, то га­во­раць, што па­ча­лі ся­бе дрэн­на ад­чу­ваць. На­ра­кан­не — ха­рак­тэр­ная з’я­ва ў боль­шых збо­рыш­чах лю­дзей, якая да­во­лі ча­ста за­кан­ч­ва­ец­ца між­ча­ла­ве­чай аг­рэ­сі­яй. І то не толь­кі слоў­най, але ча­ста про­ста фі­зіч­най. Га­во­ра­чы наў­п­рост, ма­ем да­чы­нен­не да кла­січ­на­га мар­да­бою ў са­мым леп­шым вы­пад­ку.

Пі­шу не­вы­пад­ко­ва пра на­ра­кан­не аку­рат пе­рад пра­ва­слаў­ны­мі ка­ля­да­мі, бо ме­на­ві­та ў лю­бы свя­точ­ны пе­ры­яд на­ра­кан­не па­чы­нае на­бі­раць ха­рак­та­ру ней­кай за­раз­най хва­ро­бы. Про­ста не стры­маць усіх са сва­і­мі на­ра­кан­ня­мі. Ад ма­лых да ста­рых, ад муж­чын да жан­чын, усе як адзін да ад­на­го па­чы­на­юць аб­вяш­чаць свае крыў­ды пе­рад жыц­ця­ра­дас­ным свя­там Раж­джа­ства Хры­сто­ва­га. Зда­ец­ца, усе быц­цам на­вы­пе­рад­кі ста­ра­юц­ца пры­сту­піць да ней­кай, няў­лоў­най са­бор­най спо­ве­дзі. Ві­даць, хо­чуць з ся­бе вы­кі­нуць тое, ча­го не пас­пе­лі, або не за­ха­це­лі ска­заць у цар­к­ве пе­рад аб­ліч­чам Уся­выш­ня­га. Тут яш­чэ раз пры­гад­ваю сло­вы ма­іх баць­коў, якія паў­та­ра­лі, што са­мым га­лоў­ным злом з’яў­ля­ец­ца не тое, што ў рот мы бя­рэм, але тое, што з яго ад­да­ем у выг­ля­дзе сло­ва. Ка­лі ме­на­ві­та на­сту­пае вул­кан, та­кіх між­ча­ла­ве­чых ці між­ся­мей­ных слоў, то са­мае вя­лі­кае свя­та мно­гім ста­но­віц­ца ча­сам бо­лю і цяр­пен­ня. У га­ла­ве, сэр­цы і ду­шы ня­ма мес­ца на ра­дасць і пры­га­жосць.

Свят­ка­ван­ні На­ра­джэн­ня Хры­сто­ва­га і пад­рых­тоў­ка да іх без ду­хоў­на­га вы­мя­рэн­ня пры­во­дзяць нас да заблу­джэн­ня ў бяз­дон­най спа­кус­лі­вас­ці кан­зу­ме­рыз­му. Ужо ад пер­шых дзён лі­ста­па­да па­чы­на­ем жыць у све­це ка­ляд­ных ме­ло­дый, рэк­лам­ных воб­ра­заў свя­точ­на­га кштал­ту. Быц­цам чорт, дзя­ку­ю­чы на­шай не­на­сыт­нас­ці, хо­ча аб­дзер­ці нас з усёй ве­лі­чы­ні і зна­чэн­ня рэ­аль­на­га цу­ду Гас­под­ня­га. Па пры­чы­не крык­лі­вай і на­хаб­най праз­мер­нас­ці рэк­ла­мы, ча­са­мі на­хо­дзіць ах­во­ту пра­сіць пра ад­но: каб як най­хут­чэй усё бы­ло ўжо за на­мі. Про­ста не­маг­чы­ма дзень у дзень слу­хаць, што ты му­сіш ку­піць тое і тое, па­да­рыць та­кія і та­кія пры­чын­да­лы, на­быць сма­коц­ці і ўвесь час грэц­ца ў аг­ні ёлач­ных лям­па­чак. Не стры­маць уся­го гэ­та­га.

З ад­на­го бо­ку свет ба­гац­ця, а з дру­го­га што­раз боль­шая коль­касць ар­га­ні­за­ва­ных ка­ляд­ных вя­чэ­раў для бяз­дом­ных і са­мот­ных. Што­раз больш пра­па­ноў свя­точ­на­га за­стол­ля і ад­па­чын­ку, а менш ка­ляд­ні­каў і ра­зу­мен­ня свет­лас­ці ад пры­хо­ду Хры­ста на зям­лю. Ці ў змо­зе яш­чэ хрыс­ці­я­не пра­яў­ляць і аба­ра­няць сваю хрыс­ці­ян­скасць? Вель­мі доб­ра, што лю­дзі яш­чэ ся­бе ўза­ем­на пад­т­рым­лі­ва­юць, ка­лі не стае ўжо ся­мей­ні­каў, ці род­ных. Але, бы­вае і так, што за ка­ляд­ным ста­лом ста­іць пу­стое мес­ца для гос­ця, але ня­ма мес­ца ў на­шых сэр­цах для дзі­цят­ка Бо­жа­га.

Та­му, Ша­ноў­ныя Чы­та­чы «Ні­вы», ня­хай ра­дасць, шчас­це і ап­ты­мізм за­гас­цю­юць у Ва­шых ха­тах са свя­там Раж­джа­ства Хры­сто­ва­га! Ня­хай ся­мей­ная зго­да бу­дзе ў Ва­шых па­ро­гах, а ка­ляд­кі і род­нае сло­ва хай гу­чаць і да­лё­ка ля­цяць, каб Гас­под­няе на­ра­джэн­не вых­ва­ляць! Уся­го гэ­та­га жа­дае Вам на­ша рэ­дак­цыя.

Яў­ген ВА­ПА

02.01.2019

праваабарончыя сайты