Навіны

2019-ты ў Гародні пачынаецца з судоў

У Гародні ўжо стала сумнай традыцыяй заканчваць стары год і пачынаць новы судамі за Свіслацкую акцыю ўшанавання памяці паўстанцаў 1863-64-га гадоў. 2019-ты не стаў выключэннем. І вось ужо 3-га студзеня ў 14.30 у Абласным судзе пачнецца разгляд касацыйнай скаргі Ігара Банцара, які аспрэчвае рашэнне Свіслацкага раённага суда, што пакараў актывіста 15-цю базавымі велічынямі. Зрэшты, зыходзячы з досведу мінулых аналагічных спраў, спадзяванняў на станоўчы для Ігара Банцара вынік няма аніякіх.

Прыкладна ў гэты ж час, у 14.10 у Кастрычніцкім судзе Гародні пачнецца суд над Мікалаем Салянікам. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. У якім канкрэтна непадпарадкаванні, можна будзе даведацца непасрэдна ў залі суда і аніяк не раней. Бо каб Салянік аказаў нейкае непадпарадкаванне, супрацоўнікі міліцыі яго недзе вылавілі, а вось каб азнаёміць яго з пратаколам і прапанаваць кіраўніку Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП яго падпісаць гарадзенская міліцыя Саляніка не знайшла.

 

02.01.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты