Навіны

Пра польскую паліцыю, якая знайшла ў Слоніме падпольны архіў КПЗБ

З друку выйшаў снежаньскі нумар электроннай гісторыка-краязнаўчай газеты “Слонімскі край”, якую выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.

Апошні нумар 2018 года даволі разнастайны на самыя цікавыя публікацыі, звязаныя з гісторыяй Слонімшчыны і лёсам яе людзей. З вялікай цікавасцю чытачы прачытаюць матэрыялы, у якіх распавядаецца пра польскую паліцыю, якая знайшла ў Слоніме падпольны архіў КПЗБ. Вясной 1930 года ператрус польскай паліцыі даў неспадзяваныя вынікі. У адным з дамоў на вуліцы Пілсудскага (цяпер — Савецкая) у Слоніме быў выяўлены архіў акруговага камітэта кампартыі. Там знайшлі сотні адозваў, інструкцый, перыядычных выданняў, брашур, атэістычных выданняў. Адзначалася, што некаторыя з іх адносяцца да 1928-1929 гадоў, а некаторыя толькі былі перапраўлены з савецкай Беларусі. Пасля гэтага правалу ў Слоніме прайшла чарговая хваля арыштаў дзеячаў КПЗБ.

Снежаньскі нумар “Слонімскага краю” публікуе таксама спіс слонімскіх “мяшчан-земляробаў” 1930 года, артыкул пра слонімцаў у расейскіх архівах розных гадоў, а таксама пра тое, што сабой уяўляў крымінал на Слонімшчыне ў 1928 годзе і многія іншыя. Поўнасцю свежы нумар выдання, а таксама ранейшыя нумары, можна прачытаць тут.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/pra-polskuyu-palitsyyu-yakaya-znajshla-u-sl/

03.01.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты