Навіны

Віншаванні са святам Божага Нараджэння з Ліды

У Беларусі працягваецца святочны перыяд у вернікаў заходніх цэркваў, а праваслаўныя рыхтуюцца да свята Божага Нараджэння.

У Лідзе здаўна жывуць побач людзі розных канфесій. Тут прынята з павагай ставіцца да традыцыяў суседзяў, кажа філолаг Уладзімер Камінскі:

– Віншую ўсіх слухачоў Радыё Рацыя! Тых, хто святкуе Раство Хрыстова ў гэты дзень, таксама тых, хто святкуе іншае свята – Трох Каралёў. Усім беларусам жадаю сілаў, мужнасці, моцы, каб здзяйсняць такія ўчынкі і развязваць такія задачы, якія нам падаюцца невырашальнымі, неразвязальнымі і неверагоднымі.

Вернікаў віншуе протаіерэй Свята-Георгіеўскай царквы г. Ліды Дзімітрый Тарарака:

– Паважаныя сябры, браты і сёстры! Сардэчна віншую вас з вялікім святам Нараджэння Хрыстовага і надыйшоўшым новым годам! Ад усёй душы жадаю вам Божага дабраславення і дапамогі ў кожны дзень вашага жыцця, у працы і ва ўсіх добрых справах. Спадзяюся, у гэтыя калядныя дні агенчык веры, надзеі і любові будзе саграваць вас і вы шчодра падзеліцеся гэтым цяплом з усімі, хто дарагія вашаму сэрцу. Са Святам!

У шматканфесійнай Лідзе багата вернікаў заходняй і усходняй цэркваў. Радыё Рацыя далучаецца да віншаванняў і жадае ўсім хрысціянам радасных святаў.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/vinshavanni-sa-svyatam-bozhaga-naradzhen/

05.01.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты