Навіны

Беларускі запавет

— О вось яно! — і пры­тым пад­ня­ты па­лец уга­ру з га­ла­вой так­са­ма па­вер­ну­тай у тым жа на­прам­ку. Да гэ­та­га шы­ро­кая ўсмеш­ка і ... воб­раз Юрыя Ту­рон­ка ўсплы­вае пе­рад ма­і­мі ва­чы­ма. Та­кім за­па­мя­таў­ся мне Спа­дар Юры з на­шых шмат­га­до­вых і шмат­га­дзін­ных су­стрэч у сту­дэн­ц­кія вар­шаў­скія дні. Та­кім эма­цы­я­наль­ным і ўспых­лі­вым быў асаб­лі­ва ў час аб­мяр­коў­ван­ня чар­го­вых, кру­тых да­рог бе­ла­ру­скай гі­сто­рыі і па­лі­ты­кі, асаб­лі­ва ў двац­ца­тым ста­год­дзі. Ка­лі нех­та пі­саў ці вы­каз­ваў звы­чай­ную лух­ту ў гэ­тай спра­ве, Яго­ны твар мя­няў­ся на­ві­да­во­ку. Вы­каз­ва­ю­чы сак­ра­мен­таль­ную фра­зу «О не, не», кры­віў­ся, мор­ш­чыў твар і пры­тым аба­вяз­ко­ва кру­ціў га­ла­вою на знак няз­го­ды з вы­ка­за­ным ці па­чу­тым. Да гэ­та­га па­пя­ро­ска, ку­ра­ная толь­кі ў для ся­бе ад­мет­ны спо­саб. Пры­тым заў­сё­ды эле­ган­т­на ап­ра­ну­ты ў пін­жак пад галь­ш­ту­кам, у сві­та­ры ці без­ру­каў­ні­ку. Да гэ­та­га зі­мою па­лі­то і ка­пя­люш. Ан­г­лій­скі джэн­т­ль­мен, бе­ла­ру­скі ін­тэ­лі­гент у поль­скай ста­лі­цы. Для знач­най, дзя­во­чай част­кі на­ша­га па­ка­лен­ня, зда­ец­ца, быў узо­рам муж­чын­скас­ці. Пры­тым трэ­ба ад­зна­чыць, што Юры Ту­ро­нак, ап­ра­ча сва­ёй гі­ста­рыч­най лю­бо­ві, вель­мі моц­на лю­біў і ад­чу­ваў бе­ла­ру­скую па­э­зію. Ме­на­ві­та Ён з’яў­ля­ец­ца рэ­дак­та­рам пер­ша­га збор­ні­ка па­э­зіі На­дзеі Ар­ты­мо­віч «Роз­ду­мы».

Ха­лод­ны і раз­важ­лі­вы ў пра­цы з да­ку­мен­та­мі і пі­са­ны­мі тэк­ста­мі ў час не­пас­рэд­ных су­стрэч кі­пеў ад эмо­цый над чар­го­вы­мі сва­і­мі рас­с­ле­да­ван­ня­мі і роз­ду­ма­мі. Як жыць, дык жыць для Бе­ла­ру­сі, — паў­та­ру за кла­сі­кам. Гэ­та ба­чы­ла­ся і ад­чу­ва­ла­ся з Яго­най ся­мей­най спад­чы­ны і жыц­цё­ва­га вы­ба­ру. Быў з на­мі на кож­нае на­ша за­пра­шэн­не. Ад пер­ша­га, пад­поль­на­га свят­ка­ван­ня Ак­ту 25 са­ка­ві­ка ў Вар­ша­ве ў 1985 го­дзе, праз сту­дэн­ц­кія ат­ра­сі­ны, да су­поль­най ван­д­роў­кі на сту­дэн­ц­кім рэй­дзе «Баць­каў­ш­чы­на». Ехаў у Бе­ла­сток ці Оль­ш­тын, каб нас пад­тры­маць і ву­чыць. Нам, ма­ла­дзё­нам, ста­ва­ла­ся ві­да­воч­ным, што бе­ла­ру­ская гі­сто­рыя і па­лі­ты­ка гэ­та спра­ва ня­лёг­кая, а ў мі­ну­лым ста­год­дзі над­та ба­лю­чая і кры­ва­вая. Бу­ду­чы сту­дэн­там гі­сто­рыі Вар­шаў­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та, на ква­тэ­ры Спа­дар­ства Зі­ны і Юрыя Ту­рон­каў шту­дзі­ра­ваў я па­ра­лель­на ра­зам з сяб­ра­мі на­шу спад­чы­ну — не­за­леж­ную, бе­ла­ру­скую спра­ву.

Тут па­чы­на­лі мы ра­зу­мець па­няц­ці кштал­ту ге­а­па­лі­тыч­ныя і на­цы­я­наль­ныя вык­лі­кі, гі­ста­рыч­ная і па­лі­тыч­ная не­за­леж­насць, ад­стой­ван­не бе­ла­ру­скіх ін­та­рэ­саў, на­цы­я­наль­ная мен­шасць як за­лож­нік па­лі­тыч­най сі­ту­а­цыі. Та­му быў Ён пры­хіль­ні­кам на­шай бе­ла­ру­скай кан­с­пі­ра­цыі і не­за­леж­ных вы­дан­няў, якія ўзні­ка­лі так­са­ма на ба­зе Яго­най біб­лі­я­тэ­кі. З гі­ста­рыч­ных выс­ноў вёў нас не­паз­беж­ны шлях да пат­рэ­бы па­лі­тыч­на­га ду­ман­ня і дзе­ян­ня. Ство­ра­ны і кі­ра­ва­ны Юрым Ту­рон­кам Бе­ла­ру­скі клуб, як мес­ца той на­шай па­лі­тыч­най бу­ры маз­гоў, быў ад­ка­зам на па­лі­тыч­ныя пе­ра­ме­ны ў Поль­ш­чы ў дру­гой па­ло­ве вась­мі­дзя­ся­тых га­доў.

Пры­тым трэ­ба вы­раз­на ска­заць, што для Спа­да­ра Ту­рон­ка раз­г­ляд бе­ла­ру­ска­га пы­тан­ня ў Поль­ш­чы аба­вяз­ко­ва па­ві­нен ба­чыц­ца на фо­не агуль­на­бе­ла­ру­ска­га, не­за­леж­ніц­ка­га кан­тэк­сту, які па­чы­наў мець мес­ца ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь. Не­вы­пад­ко­ва па Яго­най іні­цы­я­ты­ве па­ба­чыў свет паў­ле­галь­ны ча­со­піс «Кан­такт» як фо­рум аб­ме­ну дум­ка­мі на­конт мі­ну­ла­га і сён­няш­ня­га дня бе­ла­ру­скай па­лі­ты­кі па­а­ба­пал мя­жы. Па­лі­тыч­на не ста­лі мы пе­ра­мож­ца­мі і тут на Бе­ла­сточ­чы­не, і ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь. Але кі­ну­тую нам ру­ка­ві­цу гі­сто­рыі пад­ня­лі. Ха­ця аку­ну­лі­ся з ма­ла­ды­мі га­ра­чы­мі га­ло­ва­мі ў мо­ры бяз­лі­тас­на­га, па­лі­тыч­на­га ра­хун­ку, не ака­за­лі­ся мы да кан­ца са­мы­мі апош­ні­мі. На­шы пад­ляш­ска­бе­ла­стоц­кія па­лі­тыч­ныя біт­вы не бы­лі да кан­ца зра­зу­ме­лы­мі для Спа­да­ра Ту­рон­ка. Ві­даць, між­ва­ен­ныя ся­мей­ныя ўспа­мі­ны, дос­вед на ўлас­най шку­ры дзвюх ва­ен­ных аку­па­цый і рэ­аль­ны са­цы­я­лізм, усё вы­ме­ра­нае і вы­чы­та­нае да­дат­ко­ва ў ар­хі­вах све­ту да­вя­лі Яго да выс­но­вы пра пры­су­джа­ную бес­пас­пя­хо­васць на­шых дзе­ян­няў. Але га­во­ра­чы сло­ва­мі Сак­ра­та Яно­ві­ча, то Па­ні Гі­сто­рыя бу­дзе раз­бі­рац­ца з на­мі і на­шы­мі ра­шэн­ня­мі.

І ка­лі ў мі­ну­лым го­дзе мы ад­зна­ча­лі ў Бе­ла­сто­ку со­тую га­да­ві­ну аб­вяш­чэн­ня Бе­ла­ру­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі, то сім­ва­ліч­ную Па­го­ню про­ста ад сэр­ца і ду­шы па­да­ры­лі мы Вам за ўсё зроб­ле­нае для нас і бе­ла­ру­скай спра­вы. Ка­лі Вы за­раз, Спа­дар Юры, у гэ­тым леп­шым све­це, то ха­чу ска­заць, што Ваш бе­ла­ру­скі за­па­вет жы­вы і бу­дзе жыць веч­на!

Яўген ВАПА

10.01.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты