Навіны

Віктар Сазонаў атрымаў ад Свіслацкай міліцыі адпіску

Гарадзенскі праваабаронец Віктар Сазонаў атрымаў на сваю скаргу ў Свіслацкі РАУС бюракратычную адпіску за подпісам начальніка аддзела Валерыя Раманчука. У ёй сцвярджаецца, што Свіслацкі раённы суд законна аштрафаваў Сазонава. Па-сутнасці звароту і скарзе на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў Свіслацкага РАУС пры складанні пратакола пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне не сказана ні слова. 

Віктар Сазонаў прасіў правесці службовую праверку па фактах канкрэтных дзеянняў канкрэтных прадстаўнікоў свіслацкай міліцыі. 

Адказу са Свіслацкай раённай пракуратуры, куды Сазонаў накіроўваў падобную, але больш шырокую скаргу, пакуль няма.

Напомнім, што Віктар Сазонаў, які вёў маніторынг Дня памяці паўстанцаў 1863 году ў Свіслачы і Якушоўцы беспадстаўна 23 лістапада быў аштрафаваны старшынём Свіслацкага раённага суда Аляксандрам Шыліным на 15 базавых велічынь. 

12.01.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты