Навіны

Абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Уладзіміра Хільмановіча

15 студзеня ў гарадзенскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі грамадскага актывіста і публіцыста Уладзіміра Хільмановіча.  Падтрымаць яго ў судзе прыйшло каля 10 чалавек - гарадзенскія праваабаронцы, журналісты, сябры дэмакратычных арганізацый.

Скарга была паданая на прадмет штрафу за ўдзел нібыта ў несанкцыянаваным мерапрыемстве - Дні памяці паўстанцаў 1863 году 27 кастрычніка 2018 года. Напомнім, што суддзя Свіслацкага раённага суду Жанна Салагубік сваёй пастановай аштрафавала Хільмановіча на 15 базавых велічынь.

Разглядаў скаргу суддзя Андрэй Ліхач. Ён не ўзяў не ўзяў пад увагу юрыдычныя аргументы Уладзіміра Хільмановіча і пакінуў рашэнне Свіслацкага раённага суду нязменным. Напомнім, што раней, 3 студзеня, гэты ж суддзя не задаволіў падобную касацыйную скаргу гарадзенскага грамадска-палітычнага актывіста Ігара Банцара.

Такім чынам з 5 паданых касацыйных скаргаў па "свіслацкіх справах" і незаконных штрафах аніводная не задаволена.

18 снежня суддзя Аляксандр Козел не задаволіў скаргу Юры Глебіка.

26 снежня суддзя Валерый Раманоўскі не задаволіў скаргу Віктара Сазонава.

27 снежня суддзя Анатоль Заяц не задаволіў скаргу Ежы Грыгенчы.

Яшчэ не разгледжаны аналагічныя скаргі па штрафах за ўдзел у Свіслацкім фэсце грамадскіх актывістаў Мікалая Саляніка і Сяргея Верамеенкі.

15.01.2019

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты