Навіны

#БезПраваНаРасправу: «Удары наносілі без разбору - і дубінкамі, і берцамі»

Ілля Зубеня

Ілля Зубеня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

У раёне сталічнага парку Дружбы народаў 17 снежня сустрэліся два прыяцеля: слова за слова - вырашылі адзначыць сустрэчу, і не доўга разважаючы накіраваліся ў парк, пад бярозкі.

Двое міліцыянтаў, што праязджалі ў патрульнай машыне, «зафіксаваўшы» факт распіцця алкаголю, прынялі рашэнне затрымаць хлопцаў.

Тое, што пасля перанёс адзін з іх - Ілля Зубеня - надоўга пакіне след у яго далейшым лёсе: ён быў жорстка, аж да разрыву барабаннай перапонкі, збіты супрацоўнікамі міліцыі.

Іронія ў тым, што пяць гадоў таму адзін з міліцыянтаў ужо затрымліваў і збіваў Іллю.

Чытайце гісторыю Іллі Зубені цалкам

Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: viasna@spring96.org

Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу

 

http://spring96.org/be/news/91817

15.01.2019

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты