Навіны

Свіслацкія справы працягваюцца

24-га студзеня 2019-га году, у чацвер, у 15.30 у абласным судзе Гародні адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі вядомага гарадзенскага грамадска-палітычнага актывіста Сяргея Верамеенкі.

Актывіст абскардзіў рашэнне Свіслацкага раённага суда, дзе яго абвінавацілі ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і аштрафавалі па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь на 15 базавых велічынь (367,5 руб.)

Сяргей Верамеенка не згодны з такім выракам, паколькі лічыць, што ён ушаноўваў памяць беларускіх герояў, удзельнікаў паўстання 1863-64-га гадоў, і ніякіх дазволаў для гэтага ні ў каго браць не трэба. Таму актывіст вырашыў прайсці абласны суд, каб у выпадку незадавальнення яго скаргі звярнуцца ў міжнародныя інстанцыі.

Нагадаем, што 27-га лістапада 2018-га году адбылося традыцыйнае ўшанаванне памяці паўстанцаў у Свіслачы. На прысутных міліцыя склала пратаколы і Свіслацкі раённы суд прыцягнуў іх да адказнасці за парушэнне артыкулу 23.34. Большасць асуджаных абскардзілі гэтае рашэнне. Пакуль што Гарадзенскі абласны суд не задаволіў аніводнай скаргі.

24.01.2019 Тэгі: Свіслач

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты