Навіны

СК пацвердзіў узбуджэнне крымінальнай справы за графіці і затрыманне трох падазраваных

Следчы камітэт. Фота: sputnik.by

Следчы камітэт. Фота: sputnik.by

Следчы камітэт пацвердзіў TUT.BY затрыманне трох чалавек, якія падазраюцца паводле артыкула аб пашкоджанні маёмасці.

"У рамках расследавання крымінальнай справы па артыкуле 341 прызначаная лінгвістычная экспертыза - мы чакаем яе вынікаў, праведзены шэраг аглядаў, канфіскаваныя рэчавыя доказы, расследаванне працягваецца. Некаторы час таму было затрымана тры чалавекі, якія падазраюцца ў здзяйсненні злачынства", - сказала афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Юлія Ганчарова.

На днях стала вядома, што ў Мінску затрымалі двух анархістаўДзмітрыя Паліенку і Яўгена Чуліцкага. У панядзелак раніцай, 21 студзеня, у іх дома прайшлі ператрусы. У дачыненні да актывістаў ўзбуджана крымінальная справа па арт. 341 (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці). Паводле папярэдняй інфармацыі, былога палітвязня Дзмітрыя Паліенку з сябрамі абвінавачваюць у тым, што яны нібыта 22 снежная мінулага года нанеслі графіці "Менты забіваюць людзей" на сцяну аднаго з гарадскіх будынкаў на вуліцы Ахоцкай. Пазней праваабаронцам стала вядома пра затрыманне сяброўкі Паліенкі Анастасіі Гусевой. Яна верагодна з'яўляецца трэцяй падазраванай па справе.

 

http://spring96.org/be/news/91890

 

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты