Навіны

Лявон Карповіч працягвае знаёміць з мястэчкам Луна

Вядомы краязнавец Лявон Карповіч скарыстаўся сэрвісам Ridero для друку і распаўсюду сваёй кнігі "Маё мястэчка Луна-Воля" на польскай мове ("Moje miasteczko Łuna-Wola").

У мястэчку Луна-Воля спляталіся паміж сабой беларуская, польская і габрэйская культуры. Кніжка краязнаўца выданая па-беларуску і па-польску. А яшчэ Лявон Карповіч марыць выдаць сваю кнігу і на ангельскай мове, каб яна магла дайсьці да прадстаўнікоў усіх культур мястэчка.
 
Сэрвіс Ridero дае магчымасьць праз інтэрнэт чытаць кнігу, набыць электронны варыянт кнігі і заказаць папяровую кнігу ў адным ці больш экзэплярах за адпаведную плату (2,93 zł; 38,36 zł; 66,81zł;  адпаведна).
Папяровую кнігу можна заказаць і ў каляровым варыянце, але кошт значна большы.  
Больш даведацца пра кнігу, як аўтара і зрабіць заказ можна па спасылцы: https://ridero.eu/pl/books/moje_miasteczko_luna-wola/
 

 

25.01.2019

Відэа

праваабарончыя сайты