Навіны

29-га студзеня разгляд скаргі Мікалая Саляніка

У Гарадзенскім абласным судзе, 29-га студзеня, у аўторак, у 15.00 адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі кіраўніка Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалая Саляніка на рашэнне Свіслацкага раённага суда, які аштрафаваў актывіста на 25 базавых велічынь (612 рублёў 50 капеек). Яго абвінавацілі ў парушэнні часткі 3 артыкула 23.34 КоАП Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, што 27-га кастрычніка гарадзенскія і свіслацкія актывісты ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863-64-га году. Яны ўсклалі кветкі і запалілі знічкі на магіле Віктара Каліноўскага, ля помніка Кастуся Каліноўскага, наведалі яшчэ некалькі памятных мясцін дзеля азначэння важнасці тых падзей для беларускай гісторыі і каб аддаць даніну памяці нацыянальным беларускім героям.

Іх дзеянні былі расцэненыя як несанкцыянаванае мерапрыемства.

Пакуль Абласны суд Гародні не задаволіў аніводнай касацыйнай скаргі актывістаў. Скарга Мікалая Саляніка апошняя ў гэтым спісе.

Актывісты збіраюцца шукаць праўду ў міжнародных інстанцыях, і падаць скаргі ў КПЧ.

27.01.2019

Відэа

праваабарончыя сайты