Навіны

Чарговы пратакол за выраб інфармацыйнай прадукцыі

Вядомы гарадзенскі музыка і журналіст Алесь Дзянісаў ужо не першы раз трапляе ў поле зроку "органаў". Дыяпазон яго правапарушэнняў з пункту гледжання сілавікоў даволі разнастайны. Яшчэ зусім нядаўна яго вінавацілі ў рэпосце нібыта забароненых матэрыялаў, зараз склалі пратакол за выраб інфармацыйных матэрыялаў. Гэта наводзіць на думку, што камусьці не падабаецца ні журналісцкая дзейнасць Дзянісава, ні яго музычная творчасць, якая, дарэчы, вельмі падабаецца слухачам канцэртных і іншых пляцовак і гледачам БЕЛСАТу.

Цяпер Алеся Дзянісава вінавацяць у парушэнні артыкула 22.9 КаАП РБ (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі). Да яго прыходзілі міліцыянты каб азнаёміць з пратаколам. Зараз Алесь чакае выкліку ў суд.

У Гародні гэта не першы выпадак пераследу па гэтым артыкуле. І на таго ж Алеся Дзянісава, і на іншых журналістаў, Паўла Мажэйку, Алеся Кіркевіча, Андрэя Мялешку складаліся такія пратаколы і адбываліся суды. Іх вынік не на карысць журналістаў.

27.01.2019

Відэа

праваабарончыя сайты