Навіны

Украінцы і беларусы ў польскай гаспадарцы

Мой сяб­ра з Бе­ла­ру­сі да­во­лі доў­га не змог за­раз пры­ехаць у Бе­ла­сток, та­му што ўсе бі­ле­ты ў мар­ш­рут­ках з Грод­на ў Бе­ла­сток бы­лі даў­но заб­ра­ні­ра­ва­ны. Про­ста пас­ля ка­та­ліц­кіх і пра­ва­слаў­ных Ка­ляд бе­ла­ру­сы ма­са­ва па­ча­лі вяр­тац­ца на пра­цу да сва­іх поль­скіх пра­ца­даў­цаў. Тое, што мы, жы­ву­чы на па­меж­жы, ба­чым на ўлас­ныя во­чы, пац­вяр­джа­юць у рэ­аль­нас­ці поль­скія ста­ты­стыч­ныя ве­дам­ствы. Каб не тра­піць у спі­раль бес­п­ра­цоўя і са­цы­яль­най бед­нас­ці, дзя­сят­кі ты­сяч гра­ма­дзян Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пры­му­ша­ны шу­каць леп­шай до­лі і зар­плат на ўсход­нім і за­ход­нім эка­на­міч­ным век­та­ры. У апош­ніх га­дах на­зі­ра­ец­ца па­ста­ян­ны зы­ход з ма­скоў­ска­пе­цяр­бур­г­скіх рын­каў пра­цы ў кі­рун­ку вар­шаў­ска­еў­ра­са­юз­ных. Та­кім чы­нам бе­ла­ру­ская гра­мад­скасць мо­жа, на жаль, ця­гам блі­жэй­шых га­доў стра­ціць са­мую ак­тыў­ную і эка­на­міч­на спа­соб­ную прас­лой­ку на­ро­да. Што гэ­та аба­зна­чае для лю­бой кра­і­ны, мы маг­лі на­зі­раць на прак­ты­цы ця­гам амаль апош­ніх са­ра­ка га­доў на прык­ла­дзе Поль­ш­чы, ка­лі спля­цен­не па­лі­тыч­ных і эка­на­міч­ных кры­зі­саў вы­піх­ну­ла на­заў­сё­ды ў эміг­ра­цыю мі­льё­ны па­ля­каў; а ў апош­нім дзе­ся­ці­год­дзі — асаб­лі­ва ма­ла­дых. Тых дэ­маг­ра­фіч­ных і ін­тэ­лек­ту­аль­ных пат­рат немагчыма ні­ве­лі­ра­ваць ця­гам ад­на­го ці пя­ці га­доў. Для поль­ска­га рын­ку пра­цы па­ра­тун­кам з’яў­ля­ец­ца пры­ток пра­цоў­ных рук, асаб­лі­ва з Ук­ра­і­ны ці Бе­ла­ру­сі. Спа­лу­чэн­не гэ­та­га з мэ­та­на­кі­ра­ва­най па­лі­ты­кай ад­то­ку маз­гоў з Ус­хо­ду і асі­мі­ля­цыі, між ін­шым, дзя­ку­ю­чы так­са­ма Кар­це па­ля­ка, даз­ва­ляе дзяр­жа­ве ў ней­кай сту­пе­ні кам­пен­са­ваць свае пат­ра­ты люд­ско­га ка­пі­та­лу. Не трэ­ба доў­га шу­каць, бо ўжо ў са­мім Бе­ла­сто­ку і ў яго­ных рэ­ста­ра­нах ці ба­рах знач­ную част­ку ку­ха­раў, афі­цы­ян­таў ці бар­ме­наў скла­да­юць ма­ла­дыя лю­дзі з рас­паз­на­валь­ным, ме­ла­дыч­ным, ус­ход­нім вы­маў­лен­нем. У мно­гіх сет­ках кра­маў па­ра­тун­кам так­са­ма ака­за­лі­ся пра­даў­ш­чы­цы з Ук­ра­і­ны. Ця­пер, як я да­ве­даў­ся не­а­фі­цый­на, лік­ві­да­ваць не­да­хоп мед­сяс­цёр у пад­ляш­скіх шпі­та­лях ма­юць мед­сёст­ры з Ук­ра­і­ны за знач­на боль­шую зар­пла­ту, чым ат­рым­лі­ва­юць іх поль­скія сяб­роў­кі. Тое, што ўжо ле­ка­ры з Грод­на моц­на ўвай­ш­лі на шпі­таль­ны ры­нак пра­цы Су­ва­лак ці Бе­ла­сто­ка, пе­ра­ка­наў­ся я сам аса­бі­ста. Раз­мо­ва тут ідзе пра тых, якія ма­юць ле­галь­ную пра­цу. Па­мя­тай­ма, што згод­на з пра­ві­ла­мі рын­ку пра­цы, за ад­ным ле­галь­ным мес­цам пра­цы для чу­жа­зем­ца ідуць два­тры не­ле­галь­ныя. Та­му та­кім множ­ні­кам трэ­ба ўста­наў­лі­ваць сап­раў­д­ную коль­касць пра­цу­ю­чых у Поль­ш­чы ўкра­ін­цаў ці бе­ла­ру­саў.

Аса­бі­стыя на­зі­ран­ня­мі пра­і­люст­рую не­ка­то­ры­мі да­ны­мі Мі­ні­стэр­ствам сям’і, пра­цы і са­цы­яль­най па­лі­ты­кі па пра­цаў­лад­ка­ван­ні ін­ша­зем­цаў у Поль­ш­чы. У 2017 го­дзе вы­да­дзе­ных бы­ло 236 ты­сяч даз­во­лаў на пра­цу, што ў па­раў­нан­ні з 2016 го­дам вы­рас­ла аж на 85%. У пер­шай па­ло­ве 2018 го­да поль­скія па­вя­то­выя бю­ро пра­цы за­рэ­гіст­ра­ва­лі на­ступ­ныя коль­кас­ці пра­цаў­ні­коў з ус­хо­ду: бе­ла­ру­сы — 30 646, ру­скія — 2676, ук­ра­ін­цы — 692 466, мал­да­ва­не — 18 983, гру­зі­ны — 11 279, ар­мя­не — 762. Ра­зам ад сту­дзе­ня да чэр­ве­ня 2018 го­да афі­цый­на пра­ца­ва­ла ўжо 756 812 чу­жа­зем­цаў. Так як і ў па­пя­рэд­ніх га­дах з вя­лі­кім ад­ры­вам лі­дзі­ру­юць пра­цаў­ні­кі з Ук­ра­і­ны. А так выг­ля­да­юць та­кія ж да­ныя за вы­шэй­з­га­да­ны пе­ры­яд у на­шым Пад­ляш­скім ва­я­вод­стве: бе­ла­ру­сы — 3218, ру­скія — 54, ук­ра­ін­цы — 9233, мал­да­ва­не — 110, гру­зі­ны — 78, ар­мя­не — 7. Як ба­чым, ук­ра­ін­ская пра­цоў­ная ка­ла­ні­за­цыя ў на­шым ва­я­вод­стве афі­цый­на амаль ут­рая боль­шая за бе­ла­ру­скую. Пы­тан­нем не­да­лё­кай бу­ду­чы­ні ста­не вы­бар: ці вяр­тац­ца на род­ную Ук­ра­і­ну, ці за­пус­ціць свае ся­мей­ныя спра­вы тут, на Бе­ла­сточ­чы­не і пры­сту­піць да ак­тыў­най са­ма­ар­га­ні­за­цыі і сва­ёй куль­тур­на­ас­вет­най су­поль­нас­ці? Рэ­лі­гій­на­на­цы­я­наль­ная ад­мет­насць Пад­ляш­ша, ня­гле­дзя­чы на ні­жэй­шыя зар­пла­ты, з’яў­ля­ец­ца тым фак­та­рам для эміг­ран­таў з Ук­ра­і­ны, які даз­ва­ляе ім ад­чу­ваць ся­бе тут да­во­лі кам­фор­т­на. Але гэ­та ж не Пад­ляш­скае ва­я­вод­ства ў маш­та­бе Поль­ш­чы з’яў­ля­ец­ца маг­ні­там для чу­жа­зем­цаў. Як вы­гля­дае гэ­та ў ін­шых ва­я­вод­ствах Поль­ш­чы і дзе ах­вот­на пры­ма­юць чу­жа­зем­цаў, а дзе са стры­ма­нас­цю, пра­чы­та­ем у на­ступ­ным ну­ма­ры «Ні­вы».

Яў­ген ВА­ПА

29.01.2019

праваабарончыя сайты