Навіны

Украінцы і беларусы ў польскай гаспадарцы - 2

Мае зна­ё­мыя з не­да­вер­лі­вас­цю па­ста­ві­лі­ся да на­пі­са­на­га мною ў па­пя­рэд­нім ну­ма­ры, што на на­шым пра­цоў­ным рын­ку ў Пад­ляш­скім ва­я­вод­стве аж­но тры ра­зы больш афі­цый­на за­рэ­гіст­ра­ва­ных ук­ра­ін­цаў чым­сь­ці бе­ла­ру­саў. Ка­лі яны па­ба­чы­лі, як вы­гля­дае гэ­тая ста­ты­сты­ка ў маш­та­бе Поль­ш­чы, дык пап­ра­сі­лі, каб у «Ні­ве» на­дру­ка­ва­ць раск­лад пра­цаў­лад­ка­ван­ня чу­жа­зем­цаў ва ўсіх ва­я­вод­ствах кра­і­ны, про­ста дзе­ля ці­каў­нас­ці і за­фік­са­ван­ня пэў­на­га гі­ста­рыч­на­га мо­ман­ту ў жыц­ці Поль­ш­чы і яе су­се­дзяў. Сум­ня­ваў­ся я кры­ху ці пуб­лі­ка­ваць су­хую ста­ты­сты­ку, але так­са­ма па­лі­чыў, што ня­хай на­шы чы­та­чы сва­і­мі ва­чы­ма і ро­зу­мам зро­бяць выс­но­вы з па­да­дзе­ных ліч­баў. Усе да­ныя ап­ра­ца­ва­ныя Мі­ні­стэр­ствам сям’і, пра­цы і са­цы­яль­най па­лі­ты­кі і да­ты­чаць пра­цаў­лад­ка­ван­ня ін­ша­зем­цаў у Поль­ш­чы ў пер­шай па­ло­ве 2018 го­да на ас­но­ве ўлі­ко­вай да­ку­мен­та­цыі па­вя­то­вых бю­ро пра­цы. Там за­пі­са­ны на­ступ­ныя коль­кас­ці пра­цаў­ні­коў з Ус­хо­ду ў па­а­соб­ных ва­я­вод­ствах:

Аполь­скае — уся­го 28 521, у тым лі­ку бе­ла­ру­сы — 433, ру­скія — 68, ук­ра­ін­цы — 26 919, мал­да­ва­не — 765, гру­зі­ны — 323, ар­мя­не — 13;

Вар­мін­ска­Ма­зур­скае — уся­го 12 910, у тым лі­ку бе­ла­ру­сы — 1203, ру­скія — 132, ук­ра­ін­цы — 10 293, мал­да­ва­не — 893, гру­зі­ны — 383, ар­мя­не — 6;

Вя­лі­ка­поль­скае — уся­го 84 815, у тым лі­ку бе­ла­ру­сы — 2766, ру­скія — 192, ук­ра­ін­цы — 78 575, мал­да­ва­не — 2046, гру­зі­ны — 1158, ар­мя­не — 78;

За­ход­не­па­мор­скае — уся­го 27 920, у тым лі­ку бе­ла­ру­сы — 948, ру­скія — 103, ук­ра­ін­цы — 25 679, мал­да­ва­не — 702, гру­зі­ны — 461, ар­мя­не — 27;

Ку­яў­ска­Па­мор­скае — уся­го 31 938, у тым лі­ку бе­ла­ру­сы — 824, ру­скія — 93, ук­ра­ін­цы — 29 904, мал­да­ва­не — 753, гру­зі­ны — 339, ар­мя­не — 25;

Ло­дзін­скае — уся­го 62 339, у тым лі­ку бе­ла­ру­сы — 1259, ру­скія — 103, ук­ра­ін­цы — 59 357, мал­да­ва­не — 666, гру­зі­ны — 921, ар­мя­не — 33;

Люб­лін­скае — уся­го 16 042, у тым лі­ку бе­ла­ру­сы — 1588, ру­скія — 58, ук­ра­ін­цы — 14 108, мал­да­ва­не — 84, гру­зі­ны — 168, ар­мя­не — 36;

Лю­буш­скае — уся­го 43 312, у тым лі­ку бе­ла­ру­сы — 949, ру­скія — 120, ук­ра­ін­цы — 40 486, мал­да­ва­не — 981, гру­зі­ны — 744, ар­мя­не — 32;

Ма­за­вец­кае — уся­го 116 273, у тым лі­ку бе­ла­ру­сы — 8291, ру­скія — 528, ук­ра­ін­цы — 101 483, мал­да­ва­не — 4314, гру­зі­ны — 1467, ар­мя­не — 190;

Ма­ла­поль­скае — уся­го 58 727, у тым лі­ку бе­ла­ру­сы — 805, ру­скія — 240, ук­ра­ін­цы — 54 175, мал­да­ва­не — 2453, гру­зі­ны — 1006, ар­мя­не — 48:

Ніж­не­сі­лез­скае — уся­го 79 382, у тым лі­ку бе­ла­ру­сы — 1948, ру­скія — 281, ук­ра­ін­цы — 75 362, мал­да­ва­не — 464, гру­зі­ны — 1214, ар­мя­не — 113;

Пад­кар­пац­кае — уся­го 10 917, у тым лі­ку бе­ла­ру­сы — 242, ру­скія — 26, ук­ра­ін­цы — 10 331, мал­да­ва­не — 261, гру­зі­ны — 44, ар­мя­не — 13;

Па­мор­скае — уся­го 65 976, у тым лі­ку бе­ла­ру­сы — 3946, ру­скія — 370, ук­ра­ін­цы — 58 882, мал­да­ва­не — 1773, гру­зі­ны — 906, ар­мя­не — 99;

Свен­так­шы­скае — уся­го 12 092, у тым лі­ку бе­ла­ру­сы — 333, ру­скія — 14, ук­ра­ін­цы — 10 299, мал­да­ва­не — 1068, гру­зі­ны — 367, ар­мя­не — 11;

Сі­лез­скае — уся­го 92 948, у тым лі­ку бе­ла­ру­сы — 1893, ру­скія — 294, ук­ра­ін­цы — 87 380, мал­да­ва­не — 1650, гру­зі­ны — 1700, ар­мя­не — 31.

Маю на­дзею, што Ша­ноў­ныя Чы­та­чы пе­ра­а­до­ле­лі гэ­тыя мно­гія да­ныя, але яны ме­на­ві­та не­аб­ход­ныя, каб мож­на бы­ло па­чаць ра­біць выс­но­вы. Для мя­не аб­са­лют­на ві­да­воч­ным ста­но­віц­ца ад­ста­ласць і сла­бы гас­па­дар­ча­пры­ця­галь­ны па­тэн­цы­ял усіх ва­я­вод­стваў на Ус­ход­няй сця­не. Дзе­ля па­мя­ці на­га­даю толь­кі, што ў Пад­ляш­скім ва­я­вод­стве ў пер­шай па­ло­ве 2018 го­да бы­ло афі­цый­на за­рэ­гіст­ра­ва­ных 12 700 чу­жа­зем­цаў. Што тут га­ва­рыць, ка­лі ма­лень­кае па тэ­ры­то­рыі Аполь­скае ва­я­вод­ства па­тра­буе больш чым уд­вая рук да пра­цы, чым­сь­ці ў нас, ці ад Ма­зур­ска­Вар­мін­ска­га, Люб­лін­ска­га, Свен­так­шы­ска­га, Пад­кар­пац­ка­га ва­я­вод­стваў. Та­му ні­чо­га дзіў­на­га, што ме­на­ві­та з гэ­тых ва­я­вод­стваў на­да­лей пра­цяг­ва­ец­ца ад­ток лю­дзей за на­ву­кай і пра­цай у ін­шыя рэ­гі­ё­ны кра­і­ны і за мя­жу.

Гэ­тыя да­ныя, а так­са­ма ін­шыя мік­ра­ і мак­ра­э­ка­на­міч­ныя па­каз­чы­кі яс­на га­во­раць, што ло­зун­гі па­лі­ты­каў і эка­на­мі­стаў пра паў­ноч­на­ўсход­нюю Поль­ш­чу як зо­ну ту­ры­стыч­на­ад­па­чын­ко­вай га­лі­ны раз­віц­ця бы­лі пры­ду­ма­ны­мі і ўзя­ты­мі са сто­лі. Та­кім чы­нам мы му­сім увесь час да­га­няць не толь­кі Еў­ро­пу, але і астат­нія рэ­гі­ё­ны Поль­ш­чы. Трэ­ба толь­кі спа­дзя­вац­ца і ве­рыць, што ўсе за­раз ін­ве­ста­ва­ныя ўра­да­выя пра­гра­мы для Ус­ход­няй сця­ны за­вер­шац­ца па­спя­хо­ва. Але гэ­та ін­шыя ўжо праб­ле­мы.

Яў­ген ВА­ПА

29.01.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты