Навіны

“Экстрэміст-рэцыдывіст” Паліенка змешчаны да суда ў ізалятар

Зміцер Паліенка. Фота: Новы Час.

Зміцер Паліенка. Фота: Новы Час.

Праваабаронцам “Вясны” стала вядома, што вечарам 29 студзеня ў Мінску быў затрыманы былы палітвязень Зміцер Паліенка.

Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння быў складзены па артыкуле 17.11 КаАП  «выраб, распаўсюд і (альбо) захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» участковым міліцыянерам напрыканцы мінулага году. Таксама маюцца звесткі пра яшчэ адзін пратакол, ужо па артыкуле 23.4 КаАП  ("непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі").

Затрыманага даставілі ў ГОМ Заводскага раёна Мінска, дзе ён правёў ноч.

Падставай для адміністрацыйнага пераследу з’явіўся пост у фэйсбуку з выявай маладога чалавека і надпісам на вопратцы, унесеным у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Разгляд справы, з вялікай верагоднасцю, адбудзецца сёння ў судзе Заводскага раёна Мінска.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

 

http://spring96.org/be/news/91936

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты