Навіны

У Гародні зноў пераследуюць Алеся Дзянісава

У Гародні зноў судзяць журналіста-фрылансера і вядомага рок-музыку Алеся Дзянісава.

Разгляд яго адміністрацыйнай справы адбудзецца 1 лютага ў пятніцу ў судзе Ленінскага раёну Гародні. Пачатак разгляду а 9.00. Хто з суддзяў будзе афармляць карную пастанову, пакуль невядома. 

Алеся Дзянісава чарговы раз вінавацяць паводле артыкулу 22.9, частка 2 КаАП РБ (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі). Новая справа датычыць культурніцкага сюжэту на тэлеканале Белсат.

Прыгадаем тут ранейшы незаконны пераслед Алеся Дзянісава за журналісцкую дзейнасць:

4 красавіка 2014 года суддзя суда Ленінскага раёну Юрый Казакевіч засудзіў Дзянісава да 30 базавых штрафу;

22 красавіка 2015 года суддзя суда Ленінскага раёну Алена Пятрова засудзіла Дзянісава да 20 базавых штрафу;

19 жніўня 2015 года суддзя суда Ленінскага раёну Юрый Казакевіч засудзіў Дзянісава да 20 базавых штрафу;

А 2 лістапада 2018 года суддзя суда Кастрычніцкага раёну Гародні Валерый Шпак паводле абсурднага абвінавачвання засудзіў Дзянісава да 25 базавых штрафу паводле артыкулу 17.11, частка 2 за перапосты ў сацыяльнай сетцы Вконтакте.

Пазней стала ведама, што ў гэты ж сама дзень - 1 лютага па аналагічнай адміністрацыйнай справе будуць судзіць і Алеся Кіркевіча


 

 

 

31.01.2019

Відэа

праваабарончыя сайты