Навіны

Суд прызнаў Зміцера Паліенку “экстрэмістам" і пакараў вялікім штрафам

Зміцер Паліенка на волі. Фота: ПЦ "Вясна".Зміцер Паліенка на волі. Фота: ПЦ "Вясна".

Зміцер Паліенка на волі. Фота: ПЦ "Вясна".

Разгляд адміністрацыйнай справы Змітра Паліенкі пачаўся 31 студзеня ў 10-30 ў судзе Заводскага раёна Мінска. Справу разглядае суддзя Алена Капцэвіч.

Назіральнікі за працэсам паведамляюць, што ахова суда не прапусціла ў памяшканне журналіста з відэакамерай.

Суддзя зачытвае пратакол правапарушэння па ч.2 арт. 17.11 КаАП: “У перыяд з 2016 па 2019 ў неўсталяваным месцы размясціў фота з групай людзей (зачытала url), з грамадзянінам, на якім была шапка з надпісам, уключаным у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Абвінавачванні зразумелыя, віну не прызнае.

Паліенка заяўляе,  што яму непрыемна ўдзельнічаць у гэтым цырку, але абставіны яго вымушаюць. Кажа, што ў 2016 мог нешта выкладваць у інтэрнэт, але тады нічога не ведаў пра надпіс і не меў мэты распаўсюджваць экстрэмізм.

На пытанне суддзі, ці звяртаў ўвагу на надпіс, кажа, што не звяртаў. Калі даведаўся што надпіс экстрэмісцкі – пад час суду над Вячаславам Касінеравым.

Сведка з боку міліцыі Дзмітрый Ніфёдаў на пытанне, што яму вядома пра выяўленае фота, патлумачыў суду, што 29 студзеня ў апорны пункт прыбыў Паліенка са  знаёмай. Там ён пачуў, як следчы Клінцэвіч дапытваў Палінку пра яго старонку ў ФБ.

“Было добра чуваць і я запомніў пра што той гаварыў са следчым”, - кажа сведка.

Адвакатка задала пытанне аб тым, чаму пратаколы апытання абодвух сведкаў практычна ідэнтычныя:

-Ну, нам задавалі аднолькавыя пытанні.

- Адкуль вам стала вядома аб наяўнасці матэрыялаў праверкі?, - пытаецца адвакатка

-Таму што яны знаходзіліся ў апорным пункце.

-Вы вывучаеце усе матэрыялы?

- Матэрыялы паступаюць - мы падпісваемся.

- Я правільна разумею, што вы чыталі матэрыялы?

- Не, самога матэрыял я не чытаў. 

Суд даследвае  пісьмовыя матэрыялы справы: копія рашэння суда аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкай, пратакол ператрусу і агляду дакументаў, матэрыялы пра прагляд інтэрнэт-старонкі Белсат, і невядомага карыстальніка.

У матэрыялах рашэнне суда аб прызнанні надпісу экстрэмісцкім ад 12 сакавiка 2018 года. Пратакол канфіскацыі, рапарт Клінцэвіч, Таксама ёсць тлумачэнне, што на момант публікацыі фота надпіс не з'яўлялася экстрэмісцкім.

Далей - пра відэа, апублікаванае 2.01.2019. Дзмітрый тлумачыць на відэа, што ў яго няма старонкі Вконтакте, але ёсць у ФБ.

Судом будзе разглядацца відэазапіс.

Паліенка звяртае ўвагу, што адказнасць па ч.2 арт 17.11 КаАП можа наступіць выключна наўмысна. Паколькі на момант публікацыі размешчаны матэрыял экстрэмізмам не з'яўляецца, ён не меў намеру распаўсюдзіць экстрэмісцкія матэрыялы.
Паліенка растлумачыў, што на яго старонцы больш за тысячу фотаздымкаў, а ў рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў больш за сотню старонак, і ніхто не можа прасачыць парадак дадання матэрыялаў, і звычайны чалавек таксама не можа прасачыць гэтага. У сувязі з адсутнасцю намеру просіць спыніць справу.

Абвешчаны перапынак.

Суддзя зачытвае пастанову: вінаватасць Паліенкі пацвярджаецца сведкамі і пісьмовымі матэрыяламі справы, пастанова – штраф у памеры 50 базавых велічынь.

* * *

Праваабаронцам “Вясны” стала вядома, што вечарам 29 студзеня ў Мінску быў затрыманы былы палітвязень Зміцер Паліенка.

Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння быў складзены па артыкуле 17.11 КаАП «выраб, распаўсюд і (альбо) захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» участковым міліцыянерам напрыканцы мінулага году. Таксама маюцца звесткі пра яшчэ адзін пратакол, ужо па артыкуле 23.4 КаАП ("непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі").

Затрыманага даставілі ў ГОМ Заводскага раёна Мінска, дзе ён правёў ноч. Назаўтра мусіў адбыцца суд, але цягам дня стала вядома, што Паліенку адвезлі з ізалятара РУУСа ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Падставай для адміністрацыйнага пераследу з’явіўся пост у фэйсбуку з выявай маладога чалавека і надпісам на вопратцы, унесеным у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

 

http://spring96.org/be/news/91948

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты