Навіны

Беспакаранасць лікуе: Расследаванне спраў Захаранкі, Ганчара і Красоўскага прыпынена

Паведамленні аб прыпыненні папярэдняга расследавання аб знікненні сваіх блізкіх атрымалі сваякі зніклых палітыкаў Ірына Красоўская, Зінаіда Ганчар і давераная асоба сям'і Захаранкі Алег Волчак, паведамляе "Беларускі дакументацыйнага цэнтр".

«Такім чынам дзяржава спыняе пошукі зніклых больш за 19 гадоў таму апанентаў улады, ўсталёўваць вінаватых у гэтых знікненнях і выключае ўсе магчымасці іх пакарання. Менавіта таму застаецца прыпыненым з 2006 года справа Дзмітрыя Завадскага», - каментуе рашэнне Следчага Камітэта Раіса Міхайлоўская, кіраўніца БДЦ.

"Відавочна, што пайсці на такі крок падштурхнулі ўладу і дзеянні праваабаронцаў, сталая прысутнасць у праваабарончым парадку гэтай тэмы. Нагадаю, што ў кастрычніку мінулага года Рэспубліка Беларусь атрымала рэкамендацыі Камітэта па правах чалавека ААН крыміналізаваць ў нацыянальным заканадаўстве гвалтоўныя знікненні. Вельмі бледна выглядалі прадстаўнікі дзяржавы, адказваючы, што адбываецца з расследаваннем такіх спраў. Можна сказаць, змяшалі «боб з гарохам», выпутываясь з сітуацыі - няма ў заканадаўстве такога паняцця, няма і знікненняў. Безумоўна, дзеянні следчага Вараўкі будуць абскарджаны сваякамі і даверанымі асобамі. Дзяржаве не атрымаецца так проста закрыць гэтую тэму".

З дакумэнтаў, апублікаваных БДЦ вынікае, што справа прыпынена ў «сувязі з неўстанаўленнем асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага». Пры гэтым адзначаецца, што «будуць прымацца меры па ўстанаўленні вінаватай асобы». Калі такая асоба будзе ўстаноўлена, то справу зноў адновяць.

 

http://spring96.org/be/news/91967

Відэа

праваабарончыя сайты