Навіны

У Гародні прайшоў квіз па гісторыі паўстання 1863 году (фота)

3 лютага ў Цэнтры гарадскога жыцця прайшоў квіз па гісторыі паўстання 1863 году. Удзельнікі віктарыны былі падзелены на тры каманды і паралельна пісьмова адказвалі на 16 пытанняў. Гістарычныя пытанні і цікавінкі з гісторыі паўстання падрыхтавалі Аляксей Кайрыс і Антон Янкоўскі. Яны ж былі і вядоўцамі віктарыны. Правядзеннне квізу было прымеркавана да чарговых угодкаў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага.

У выніку ўдзельнікі атрымалі і задавальненне і новыя веды па гісторыі паўстання.

Пасля гэтага прысутныя згулялі ў настольную гульню "Паўстанцы", якая набірае вядомасць і папулярнасць. Антон Янкоўскі паведаміў, што неўзабаве гэтая гульня будзе мадэрнізаваная, пасля чаго ўсе персанажы на картках набудуць рэальныя біяграфіі. 

Пераможцы віктарыны і гульні атрымалі прызы - шампанскае з адмысловымі этыкеткамі і гістарычныя карты Лапіных.

03.02.2019

Відэа

праваабарончыя сайты