Навіны

Freedom House: Беларусь застаецца ў спісе несвабодных краін

Беларусь усё яшчэ застаецца ў спісе несвабодных краін. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе „Свабода ў свеце — 2019”, які штогод рыхтуе амерыканская праваабарончая арганізацыя Freedom House. У дакладзе ацэньваецца сітуацыя з грамадзянскімі і палітычнымі свабодамі ў 195 краінах.

Разам з Беларуссю ў групу несвабодных краін уваходзяць Афганістан, Алжыр, Ангола, Азербайджан, Бахрэйн, Бруней, Бурундзі, Камбоджа, Камерун, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Чад, Кітай, Дэмакратычная Рэспубліка Конга (Кіншаса), Рэспубліка Конга (Бразавіль), Куба, Джыбуці, Егіпет, Экватарыяльная Гвінея, Эрытрэя, Эфіопія, Габон, Іран, Ірак, Казахстан, Лаос, Лівія, Маўрытанія, Нікарагуа, Паўночная Карэя, Аман, Катар, Расея, Руанда, Саудаўская Аравія, Самалі, Судан і Паўднёвы Судан, Сірыя, Таджыкістан, Тайланд, Турцыя, Туркменістан, Уганда, ААЭ, Узбекістан, Венесуэла, В’етнам, Емен.

Сярод найбліжэйшых суседзяў Беларусі Літва, Латвія і Польшча аднесеныя да свабодных краін, Украіна — да часткова свабодных.

Freedom House адзначае, што апошнія 13 гадоў сітуацыя з правамі і свабодамі ў свеце пагаршаецца.

У дакладзе адзначаецца, што 44% краін прызнаныя свабоднымі, 30% — часткова свабоднымі, 26% — несвабоднымі. На думку экспертаў Freedom House, у 2018 годзе сітуацыя з грамадзянскімі і палітычнымі свабодамі пагоршылася ў 68 краінах, палепшылася — у 50.

belapan.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/freedom-house-belarus-zastaetstsa-u-spise-nesvabo/

05.02.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

праваабарончыя сайты