Навіны

Чарговы суд Мікалая Саляніка

У чацвер 7-га лютага у Гарадзенскім абласным судзе у 14.00 адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі кіраўніка Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалая Саляніка на рашэнне суда Ленінскага раёна Гародні, які пакараў актывіста штрафам за нібыта непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Мікалай Салянік аспрэчвае гэтае рашэнне і збіраецца даказаць адваротнае. Бо супрацоўнікі міліцыі, якія склалі такі пратакол, на думку актывіста маглі ўсе пытанні да яго вырашыць на месцы.

05.02.2019

праваабарончыя сайты