Навіны

Суддзя Рачынскі не задаў Мікалаю Саляніку аніводнага пытання

7 лютага ў Гарадзенскім абласным судзе адбыўся "разгляд" касацыйнай скаргі Мікалая Саляніка. Скаргу "разглядаў" Мікалай Рачынскі

Перад пачаткам "разгляду" Мікалай Салянік прапанаваў дзяжурным міліцыянтам зашчапіць яму кайданкі, паколькі супрацоўнікі міліцыі так панічна яго баяцца.

Мікалай Салянік заявіў адвод сумнавядомаму суддзю, той прадказальна не задаволіў адвод. Мікалай Рачынскі прапанаваў Мікалаю Саляніку расказаць пра сутнасць справы.

Мікалай Салянік расказаў, як яго спрабавалі затрымаць людзі ў цывільным, якія назваліся міліцыянтамі. Салянік, паколькі быў без акуляраў, нават не мог разглядзець іх пасведчанні. Паколькі яны былі не ў форме і патрабавалі сесці ў нейкую падазроную машыну, Салянік запатрабаваў прыслаць міліцэйскую машыну і сказаў, што паедзе ў пастарунак толькі ў кайданках.

Пасля гэтага суддзя не задаў Саляніку аніводнага пытання, пайшоў "раіцца" і праз кароткі перапынак абвесціў чаканае рашэнне - пакінуць рашэнне раённага суда нязменным.

Падтрымаць Мікалая Саляніка ў абласным судзе прыйшлі іншыя грамадскія актывісты, а таксама праваабаронцы, сярод якіх быў і Алесь Бяляцкі.

Напомнім, што 3 студзеня суддзя Кастрычніцкага раёна Валерый Шпак не ўзяў пад увагу відавочныя супярэчнасці справы і аштрафаваў Мікалая Саляніка паводле артыкулу 23.4 КаАП на 10 базавых велічынь за нібыта непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.

07.02.2019 Тэгі: Бяляцкі

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты