Навіны

21 лютага гарадзенцы напішуць дыктоўку

Першая ў гэтым годзе гарадзенская беларуская дыктоўка пройдзе 21-га лютага. Абласная Рада Таварыства беларускай мовы запрашае гарадзенцаў далучыцца да свята роднай мовы і напісаць ХІІ Агульнанацыянальную дыктоўку ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні а 18-ай гадзіне. Кажа Алесь Крой, сябра нацыянальнай Рады ТБМ:

– Мы запрашаем шаноўных гарадзенцаў прыйсці на яе, тым больш пасля дыктоўкі для тых, хто прыйдзе, будзе канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча і невялічкія падарункі. Таму запрашаем на дыктоўку.

Плануецца, што тэкстам дыктоўкі стане ўрывак з эсэ літаратара Уладзіміра Арлова „Незалежнасць – гэта…”. Напісанне дыктоўкі прыпадае да 20-ых угодкаў Міжнароднага дня роднай мовы.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/21-lyutaga-garadzentsy-napishuts-dyktouku/

08.02.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты