Навіны

Футбол па-дубровенску: скаргу Наталлі Стрэльчанкі суд перакінуў пракурору

Як мы паведамлялі http://harodniaspring.org/be/news/14951, грамадская актывістка з Дуброўны Віцебскай вобласці Наталля Стрэльчанка накіравала ў раённы суд скаргу на адмову Дубровенскага падраздзялення Следчага камітэта ў пачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Актывістка мяркуе, што яе затрыманне 25 сакавіка 2018 г. падчас шляху на святкаванне Дня волі ў Менск, а потым ўтрыманне ў РАУСе звыш трох гадзін, адносіны да яе ў час знаходжання ў гэтай установе – крымінал.
Як інфармуе праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў, старшыня Дубровенскага раённага суда Цыклінская М.П. перанакіравала скаргу пракурору Дубровенскага раёна без спасылкі на норму заканадаўства, на якім грунтуецца такі крок.Між тым, як тлумачыць Алесь Дзергачоў, выбар  паміж судом і пракуратурай, у якіх аднолькавыя паўнамоцтвы ў гэтым пытанні,  мае права рабіць толькі заяўнік. На гэтай падставе Наталля Стрэльчанка дзеянні старшыні суда Дубровенскага  раёна  Цыклінскай М.П. абскарджвае ў Віцебскі абласны суд.


Алесь Дзергачоў мяркуе, што раённы суд не захацеў прымаць на сябе даволі важкі удар Наталлі Стрэльчанкі па ўхіленні ад следства ў гэтай відавочна палітычнай справе, а таму “адфутболіў” скаргу пракурору. Хутчэй за ўсё, і пракурор не захоча прымаць на сябе адказнасць за недапрацоўкі следчых і ўсё ж прымусіць іх саміх шукаць выйсце. Таму будзем чакаць працягу ў Дуброўне “футбольнага матча”, суддзём у якім выступае Наталля Стрэльчанка.

09.02.2019

Відэа

праваабарончыя сайты