Навіны

У Лідзе ўсталююць помнік князю Гедыміну

Ужо летам каля Лідскага замка ўсталююць трохтонны бронзавы помнік заснавальніку горада – вялікаму князю Гедыміну. Адкрыццё помніка плануецца ў верасні і будзе прысвечана 75-годдзю Гарадзенскай вобласці.

– Гэта будзе статуя на высокім пастаменце, князь горада ў вобразе вершніка на кані, праект рэалізуецца выключна за кошт пазабюджэтных, бязвыплатных (спонсарскіх) ахвяраванняў грамадзян і арганізацый, у тым ліку заробленых лідчанамі на суботніках, – расказаў намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Віктар Пранюк.

Ідэя ўсталявання помніка заснавальніку Ліды ўзнікла некалькі гадоў таму. 2 кастрычніка 2017 года рашэннем Лідскага раённага выканаўчага камітэта быў аб’яўлены конкурс на стварэнне помніка «Заснавальнік замка – князь Гедымін».

8 лютага 2018 года прафесійнае журы абрала пераможцу: сумесны праект таленавітых сталічных скульптараў Сяргея Аганава і Вольгі Нячай у супрацоўніцтве з архітэктарам Сяргеем Багласавым. У ліпені эскіз помніка прайшоў ўзгадненне.

grodnonews.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/u-lidze-ustalyuyuts-pomnik-knyazyu-gedymi/

09.02.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

праваабарончыя сайты