Навіны

У Гародні размаўлялі пра ўніяцтва

У Гародні на моўных курсах “Мова нанова” ўпершыню за час іх правядзення ў гэтым горадзе размаўлялі пра ўніяцтва. Чаму была закранута рэлігійная тэма – кажа вядоўца курсаў Эмілія Гаўрус:

– У нас даўно была ідэя зрабіць некалькі тэмаў па канфесіях. Зараз уніяцтва, плануем зрабіць яшчэ пра каталіцтва і праваслаўе. Пакуль што ўніяцтва, бо мы ведаем айца Андрэя: ён прыходзіць да нас ад часу да часу як слухач курсаў, таму і вырашылі яго запрасіць. Засталіся вельмі задаволеныя, бо сапраўды было вельмі цікава. Наперадзе ў нас, спадзяюся, будуць іншыя канфесіі.

На сустрэчу да навучэнцаў завітаў уніяцкі святар Андрэй Крот, які лічыць, што гэта канфесія больш даспадобы беларусам.

– Яно вельмі блізкае беларусам, блізкае тым, што вызнае еднасць. А мы, беларусы, якія знаходзімся на памежжы розных культур і веравызнанняў, якраз да гэтага і імкнемся. Каб не было, як у песні: «Яна праваслаўная, я каталік», а каб была паміж намі еднасць. Па-другое, на сённяшнім этапе яно з’яўляецца найбольш беларускамоўнай царквой, прынамсі тут, у заходнім рэгіёне. Нашы набажэнствы заўсёды адбываюцца на беларускай мове.

Чакаецца, што цягам бліжэйшых некалькі месяцаў перад навучэнцамі гарадзенскіх курсаў «Мова нанова» выступяць і прадстаўнікі іншых канфесій. 

hdrhdrhdrhdrhdrdav

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-garodni-razmaulyali-pra-uniyatstva/

12.02.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты