Навіны

Дзіўная "дошка гонару" у абласным цэнтры

У Гародні паўстае новая "дошка гонару". Імаверна яе ўсталяванне прымеркаванае да 75-ых угодкаў з часу ўтварэння Гарадзенскай вобласці.

Дошка мантуецца непадалёк абноўленага будынку абласной філармоніі (былы Палац культуры хімікаў).

 Да ганьбы ідэолагаў гэтага праекту дошка мантуецца выключна на расейскай мове. Ізноў мове тытульнай нацыі - беларускай - няма месца ў дзяржаўных праектах.

На дошцы размешчаны афіцыйны герб Гарадзенскай вобласці. Яе пакуль адзіны плюс - гэта размяшчэнне гербаў розных гарадоў рэгіёна - Гародні, Смаргоні, Ліды, Шчучына, Наваградку, Воранава, Карэлічаў, Свіслачы. Усяго іх пакуль 8.

 Што яшчэ будзе размяшчацца на гэтай "дошцы гонару" - нейкія асобы, ці прадпрыемствы, ці што-яшчэ - пакуль невядома.

 

13.02.2019 Тэгі: Свіслач

Архіў

Верасень 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

Відэа

праваабарончыя сайты